Артефакт.lib.ru
Сайт Андрея Пискунова Хостинг Lib.Ru

Предыдущий раздел  |  Оглавление  |  Следующий раздел

Націск назоўнікаў мужчынскага роду

§§ 883–898

Націск

Агульная характарыстыка

§ 883. Націск — гэта вылучэнне аднаго са складоў слова павелічэннем сілы голасу, узмацненнем выдыхання (экспірацыі). Такі націск называюць сілавым, ці экспіраторным. У беларускай мове, як і ў многіх іншых славянскіх (рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай) і неславянскіх (нямецкай, французскай) мовах — экспіраторны націск. У некаторых мовах (сербска-харвацкай, славенскай, літоўскай, кітайскай, японскай і інш.) націскны склад вылучаецца змяненнем тону. Гэты націск называецца танічным, ці музычным. Павышэнне і паніжэнне тону ў мовах з музычным націскам служыць для адрознівання сэнсу.

Ёсць мовы, у якіх сілавы націск фіксіраваны, ці, як яго інакш называюць, звязаны, аднамесны. Ён ва ўсіх словах прыпадае на адзін і той жа склад (напрыклад, у французскай мове — на апошні, у польскай — на перадапошні, у чэшскай — на першы). У беларускай мове, як і ў рускай і ўкраінскай, націск свабодны, ці разнамесны,— практычна сустракаецца на любым складзе слова. У адных словах ён на першым складзе (горад, бе́лы, не́сці, сме́ла), у некаторых — на другім (дарога, малы́, касі́ць, даўно), у іншых — на трэцім (галава́, дарагі́, малаці́ць, памяркоўна), на чацвёртым (архітэкту́ра, велікава́ты, баранава́ць, калегія́льна), на пятым, шостым (калектывіза́цыя, арганізацы́йны, забарыкадава́ць і інш.) і г. д. Разнамеснасць націску з’яўляецца дадатковым сродкам адрознівання слоў і словаформ. Пры аднолькавай гукавой абалонцы дзякуючы разнамеснасці націску адрозніваюцца:

а) два назоўнікі: ба́рак — бара́к, ві́хар — віхор, гу́мар — гумор, ды́скант (муз.) — дысконт (фін.), ка́ра — кара́, ка́са — каса́, конюх — каню́х, комін — камі́н, лу́чнік — лучні́к, му́ка — мука́, па́ра — пара́, пры́клад — прыкла́д, ра́са — раса́, сподак — спада́к, та́мбур (чыг.) — тамбу́р (муз.), пры́мус — прыму́с, пры́пек — прыпёк, пры́ціск (акцэнт) — прыці́ск і інш.;

б) два прыметнікі ці прыметнік і дзеепрыметнік: гру́бы — грубы́ (масіўны), вараны́ — ва́раны, саляны́ — солены і інш.;

в) прыметнік і назоўнік: ва́хтавы (прым.) — вахтавы́ (наз.) і інш.;

г) два дзеясловы: ва́дзіць (шкодзіць) — вадзі́ць, га́дзіць — гадзі́ць, гасі́ць — га́сіць (праст. ’біць’), зга́дзіць — згадзі́ць, змы́ліць — змылі́ць, зна́чыць — значы́ць, ма́рыць — мары́ць, падга́дзіць — падгадзі́ць, папа́сціць — папасці́ць, пара́дзіць — парадзі́ць, па́рыць — пары́ць, паса́ліць — пасалі́ць, пу́шыць — пушы́ць, ра́дзіць — радзі́ць, ра́іцца — раі́цца, са́ліць — салі́ць, разносіць — разнасі́ць, ску́піць — скупі́ць і інш.;

д) назоўнік і дзеяслоў: мазалі́ — ма́залі і інш.

У залежнасці ад характару рэалізацыі націску ў парадыгме — словаформах аднаго слова — у беларускай мове адрозніваюцца два тыпы націску: нерухомы і рухомы. Пераважная большасць слоў мае нерухомы націск. Ва ўсіх формах парадыгмы яны захоўваюць націск пачатковай формы — назоўнага склону адзіночнага ліку для назоўнікаў: ву́чань — ву́чня, ву́чню, ву́чня, ву́чнем, (аб) ву́чню, ву́чні, ву́чняў, ву́чням, ву́чняў, ву́чнямі, (аб) ву́чнях; назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў: бе́лы — (бе́лая, бе́лае), бе́лага (-ай, -ага), бе́ламу (-ай, -аму), бе́лым (-ай і -аю, -ым), (аб) бе́лым (-ай, -ым), бе́лыя, бе́лых, бе́лым, бе́лымі, (аб) бе́лых; займеннікаў: наш — (на́ша), на́шага (-ай), на́шаму (-ай), на́шым (-ай і -аю), (аб) нашым (-ай), на́шы, на́шых, на́шым, на́шымі, (аб) на́шых і дзеепрыметнікаў: скошаны — (скошаная, скошанае), скошанага (-ай, -ага), скошанаму (-ай, -аму), скошаным (-ай, -ым), (на) скошаным (-ай, -ым), скошаныя, скошаных, скошаным, скошанымі, (на) скошаных; інфінітыва для дзеясловаў: чыта́ць — чыта́ю, чыта́еш, чыта́е, чыта́ем, чыта́еце, чыта́юць; чыта́ў, чыта́ла (ж. і н.), чыта́лі.

Нерухомы націск у словаформах парадыгмы можа быць на аснове (ву́чань, бе́лы, на́шы, скошаны, ма́рыць) і на канчатку (тахта́, малады́, нясе́).

У словах з рухомым націскам у розных словаформах аднаго слова ці ў дэрыватах (розных словах), утвораных ад аднаго кораня, націск можа быць на розных марфемах: рука́ — ру́кі — ру́чкі, нага́ — нагі́ — ногі і інш.

Рухомасць націску з’яўляецца дадатковым сродкам адрознівання словаформ аднаго слова. Напрыклад, форм роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў і форм назоўнага склону множнага ліку: рукі́ — ру́кі, нагі́ — ногі, галавы́ — галовы. Дзякуючы рухомасці націску адрозніваюцца незакончанае і закончанае трыванне некаторых дзеясловаў: адраза́ць — адрэзаць, высыпа́ць — вы́сыпаць, выкліка́ць — вы́клікаць і інш.

Тэрміны нерухомы націск і рухомы націск выкарыстоўваюцца для характарыстыкі месцаразмяшчэння націску на розных марфемах слова (на аснове, на флексіі), г. зн. для абазначэння марфемнай нерухомасці ці рухомасці націску, і для характарыстыкі месцаразмяшчэння націску на канкрэтным складзе слова (на першым, другім, трэцім і г. д.) — для абазначэння складовай нерухомасці ці рухомасці націску. Ёсць словы, у якіх пры марфемнай нерухомасці націску (на аснове ва ўсіх словаформах) назіраецца складовая рухомасць націску (застаючыся ў межах той жа марфемы — на аснове, ён перамяшчаецца на адзін са складоў к пачатку ці канцу слова), напрыклад колас — калоссе, повад — паводдзе.

Націск маюць толькі паўназначныя словы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе). Непаўназначныя словы самастойнага націску не маюць. Яны ў якасці ненаціскнога склада прымыкаюць да папярэдняга слова — праклітыкі ці да наступнага слова — энклітыкі. Праклітыкамі найчасцей бываюць прыназоўнікі (да брата, перад тава́рышамі), энклітыкамі — часціцы (прынёс жа, прачытай бы).

Націск у кожнай словаформе мае сваё сталае месца. Аднак па розных прычынах у некаторых з іх назіраецца няўстойлівасць націску. У моўнай практыцы побач з літаратурнай нормай сустракаюцца акцэнтныя варыянты, суіснуючыя з нарматыўнымі, і нелітаратурныя акцэнтныя варыянты. Гэта звязана з пранікненнем у літаратурную мову дыялектных акцэнтных варыянтаў, з уплывам акцэнтнай сістэмы іншых моў, з няправільным засваеннем месца націску ў запазычаных словах, з дзеяннем аналогіі ўнутры самой літаратурнай мовы.

Да рознадыялектных акцэнтных сістэм, напрыклад, узыходзяць літаратурная норма і нелітаратурны акцэнтны дублет:

а) назоўнікаў (на першым месцы падаецца літаратурная норма, а на другім — нелітаратурны варыянт): аглобля — аглабля́, бу́льбіна — бульбі́на, ву́гал — вугол, голуб — галу́б, дзіця́тка — дзі́цятка, дзясна́ — дзя́сна, жніво — жні́ва, жолуд — жалу́д, жыха́р — жы́хар, за́крутка — закру́тка, заку́так — за́кутак, за́саўка — засоўка, за́сцежка — засцёжка, за́хад — заход, здага́дка — зда́гадка, знаха́р — зна́хар, кі́шка — кішка́, лопух — лапу́х, маладосць — моладасць, навалочка — на́валачка, на́йміт — наймі́т, на́крыўка — накры́ўка, насці́л — на́сціл, садавіна́ — садаві́на, ску́ла — скула́, цяжа́р — ця́жар і інш.;

б) прыметнікаў: бры́дкі — брыдкі́, бу́дны — будны́, бульбяны́ — бульбя́ны, гняды́ — гне́ды, гра́зкі — гразкі́, дармавы́ — дармовы, ільняны́ — ільня́ны, канцавы́ — канцовы, касцяны́ — касця́ны, косы (з нахілам) — касы́, крупяны́ — крупя́ны, мя́ккі — мяккі́, пахму́рны — па́хмурны, п’я́ны — п’яны́, рабы́ — ра́бы, руды́ — ру́ды, са́нны — санны́, сівы́ — сі́вы, сла́бы — слабы́, стары́ — ста́ры, тоўсты — таўсты́, уда́лы — удалы́, уну́траны — унутраны́, цвёрды — цвярды́, ця́жкі — цяжкі́ і інш.;

в) займеннікаў: нія́кі — ніякі́;

г) дзеясловаў: басі́ць — ба́сіць, бру́дзіць — брудзі́ць, бубні́ць — бу́бніць, ву́дзіць — вудзі́ць, ву́зіць — вузі́ць, вярзці́ — ве́рзці, гні́сці — гнісці́, гнясці́ — гне́сці, загасі́ць — зага́сіць, заі́нець — заіне́ць, запру́дзіць — запрудзі́ць, зачасці́ць — зача́сціць, мільга́ць — мі́льгаць, натру́дзіць — натрудзі́ць, ну́дзіць — нудзі́ць, патрашы́ць — па́трашыць, пацве́рдзіць — пацвярдзі́ць, перагні́сці — перагнісці́, угна́іць — угноіць, уну́рыць — унуры́ць і інш.;

д) прыслоўяў: высока — вы́сака, глыбока — глы́бака, даўно — да́ўна, дачыста́ — дачы́ста, крадком — кра́дкам, крыху́ — кры́ху і інш.

Пад уплывам акцэнтных норм рускай літаратурнай мовы з’явіліся нелітаратурныя варыянты ў беларускай літаратурнай мове ў наступных словах (на першым месцы даецца літаратурная норма, а на другім — нелітаратурны варыянт): абу́тнік, абу́тніца — абутні́к, абутні́ца (рус. обувщи́к), асноўны — аснаўны́ (рус. основно́й), балаці́сты — балоцісты (рус. боло́тистый, магчыма, пад уплывам утваральнай асновы балота), шчы́пцы — шчыпцы́ (рус. щипцы́) і інш.

У іншамоўнай лексіцы наяўнасць нелітаратурных акцэнтных варыянтаў звязана з няправільным засваеннем месца націску. Адхіленні ад літаратурнай нормы зафіксаваны ў такіх запазычаных словах: аге́нт — а́гент, ае́р — а́ер, ажу́рны — а́журны, азбе́ст — а́збест, алфаві́т — алфа́віт, гекта́р — ге́ктар, дакуме́нт — даку́мент, кіламе́тр — кілометр, магазі́н — мага́зін, цэме́нт — цэмент і інш.

Націск назоўнікаў

§ 884. У залежнасці ад месца націску ў словаформах парадыгмы — на аснове ці на флексіі — вылучаюцца наступныя акцэнтныя тыпы назоўнікаў.

Акцэнтны тып А — нерухомы націск на адным і тым жа складзе асновы ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку (знак, зна́ка, зна́ку, знак, зна́кам, (аб) зна́ку, зна́кі, зна́каў, зна́кам, зна́кі, зна́камі, (аб) зна́ках).

Акцэнтны тып В — нерухомы націск на канчатку ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку (стол, стала́, сталу́, стол, сталом, (на) стале́, сталы́, сталоў, стала́м, сталы́, стала́мі, (на) стала́х).

Акцэнтны тып С — націск на аснове ва ўсіх формах адзіночнага ліку і на канчатку ва ўсіх формах множнага ліку (колас, коласа, коласу, колас, коласам, (у) коласе, каласы́, каласоў, каласа́м, каласы́, каласа́мі, (у) каласа́х).

Акцэнтны тып С1 — націск на аснове ва ўсіх формах адзіночнага ліку і ў форме назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку, націск на канчатку ў формах усіх астатніх склонаў множнага ліку (зуб, зу́ба, зу́бу, зуб, зу́бам, (на) зу́бе, зу́бы, зубоў, зуба́м, зу́бы, зуба́мі, (на) зуба́х).

Акцэнтны тып D — націск на канчатку ва ўсіх формах адзіночнага ліку і націск на аснове ва ўсіх формах множнага ліку (труба́, трубы́, трубе́, трубу́, трубою, (на) трубе́, тру́бы, труб, тру́бам, тру́бы, тру́бамі, (на) тру́бах).

§ 885. Націск назоўнікаў разглядаецца ў рамках кожнага роду. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца падраздзелы: Націск назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам; Націск назоўнікаў жаночага роду на -а (-я); Націск назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам; Націск назоўнікаў ніякага роду; Націск множналікавых назоўнікаў. У межах кожнага падраздзела характарызуюцца тыя акцэнтныя тыпы, якія ўласцівы назоўнікам гэтага роду. Пры характарыстыцы акцэнтных тыпаў матэрыял падаецца пачынаючы з невытворных назоўнікаў (аднаскладовых, двухскладовых) і далей з улікам узрастання колькасці складоў (адна-, двух-, трох-, чатырох- і шматскладовыя).

Націск назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам

§ 886. Пераважная большасць назоўнікаў мужчынскага роду характарызуецца нерухомым націскам, г. зн. ва ўсіх формах парадыгмы адзіночнага і множнага ліку націск у іх на адным і тым жа складзе. Вылучаюцца два тыпы нерухомага націску: тып А — нерухомы націск на аснове і тып В — нерухомы націск на канчатку.

Тып А — назоўнікі з нерухомым націскам на аснове

§ 887. Да акцэнтнага тыпу А належыць каля 600 аднаскладовых невытворных і вытворных назоўнікаў, 3400 двухскладовых, 3000 трохскладовых, 1100 чатырохскладовых, 160—200 з пяці і больш складоў. Усяго 8300—8500.

§ 888. Аднаскладовыя назоўнікі ва ўсіх словаформах адзіночнага і множнага ліку маюць націск на першым складзе — верш, ве́рша, ве́ршу, верш, ве́ршам, (аб) ве́ршы, ве́ршы, ве́ршаў, ве́ршам, ве́ршы, ве́ршамі, (аб) ве́ршах (схема № 1, верш).

Да тыпу А належаць: акр, акт, бай, бак, бал (ацэнка), баль, банк, бант, бар, барс, баск, бег, бей, бек, б’еф, бланк, блат, блеф, блік, бліск, блок, блуд, бляск, бокс, бос, бот, брак, брас, бром, бруд, брук, брыг, брыдж, брыз, брэх, бук, букс (бат.), бум, бунт, бур (гіст.), бур (тэхн.), бут, буч, быт, бэз, бюст, вальс, вар, ват, верш, вест, від, віс, віск, войт, вольт, ворс, воск, вяз (бат.), гад, газ, галс (мар.), гар, гарт, гафт, гвалт, гейм (спарт.), ген, герц, гзымс, гід, гік, гімн, гіпс, глог (бат.), глум, гмах, гней, гном, грам, гольф, гон, горн, горс (разм.), граб, град, грак, гран, гранд, гром, грот, груз, грук, грум, грунт, грым, грып, грыф, гуд, гук, гул, густ, гюйс (мар.), дах, джаз, джын, джэм, дзот, дог, дож, док, дол, дот, драйв (спарт.), драп, дроб, друг, друз, дрэйф, дур, дуст, дух (міф.), душ, дыск, дых (разм.), дэк (мар.), ез (рыб.), енк, ер (лінгв.), ёг, ёд, ёр (лінгв.), ёт (лінгв.), жакт, жаль, жанр, жарт, жах, жым, жэст, зал, залп, замш, збег, збой, збор, зброд, збыт, звіх, звоз, звон (гук), згіб, згон, здзек, здзіў, здой, здор, здрок (абл.), з’езд, злак, зліў, злом, злот, зман, змест, змор, змрок, змыў, знак, знос, зонд, зрок, зрост, зруб, зрух, зрыў, зрэз, зух, зыб, зык (разм.), зэт (лінгв.), зюйд, ікс (лінгв.), іл, іск, кадр, кал, кант, карп, карст, кат, квант, кварц, кеб, кедр, кейф, кекс, керн, кікс (спарт.), кіль, кій, клад, клан, клас, клерк, клец, клёк, клён, клёш, клік, кліч, клуб (установа), кмен, кнехт, код, кок, кокс, кольт, кон, корт, корх (абл., уст.), кошт, краб, краж, кран, крап, крах, крой, крок, кроль (спарт.), крон (фіз.), кроп (бат.), крос, круп, крык, крэкт, крэм, крэн, крэп, культ, курд, курс, курч, лаж, лаз, лак, лан, ласт, лаўр (бат.), лей (граш. адзінка), лёк, лёс, лёт, лёх, лік, лімб (спец.), літр, ліфт, лорд, лот, лох, луб, люд, люк, люкс, ляск, маг, маз, май, мак, мангль, марш, мат, матч, маўр, мах, мел, метр, міг, мікст, мім, мірт (бат.), міф, млён, мол (мар.), мопс, мор, морг, морс, мот, мул, мус, мыт (гіст.), мэр, негр, нерв, німб, ніўх, норд, нут (бат.), нюх, паж, пак, парк, пас, пат, пах, пек, пік, пірс, піск, план, плач, плебс, плед, плех, плеш, плён, плёс, пліс, плоў, плюр, плюш, пляж, прас, прэс, псіх, птах, пул, пульс, пульт, пункт, пунш, пуск, путч, пух, рак, ранг, рант, рапс, ром, ромб, рост, румб, рух, рып, рыс, рыск, рытм, рыф, рэйд, рэйс, сак, сан, сап, сван, сверб, свет, свіст, сейм, сейф, серб, сіп, сказ, скарб, скат, сквайр, сквер, скетч, скід (геал.), скіп (тэхн.), склад, склон, скол, скон, скрып, скунс, слых, смак, смерч, смех, сноб, сок, сос, спад, спей, спех, спец, спіс, спіч, сплаў, спод, спор, спрыт, спурт, спуск, стаж, стан, стогн, стос, страх, струг, стрэл, стук, стул, стык, стыль, стэк, стэп, сум, сфінкс, схіл, схоў, сцёк, сціск, сып, сэнс, сэр, такт, тальк, танк, твар, тлен, толк, толь, тон, топ, тор, торс, торф, тост, трак, тракт, трал, транс, трап, трон, троп (лінгв.), трум, труп, трут, трух, трып, трэск, трэст, трэф, тук, тур, туф, туш, тыгр, тынк, тып, тыф, тэкст, тэмбр, тэмп, тэнт, тэст, факт, фальш, фарс, фарш, фас, фат, фаўн, ферт, фетр, фільтр, фін, флаг, фланг, флат (тэхн.), флёкс, флёр, флірт, фон, фонд, форс, фрак, фран, франк, франт, фрахт, фрукт, фрэнч, фтор, фунт, фут, фэст, хам, хан, хват, хек, хлам, хлор, хол, храм, храп, хром, хруст, хрып, хрэн, цёрн, цік, ціс, ціск, цітр, цмок, цот, цуг, цуд, цыкл, цынк, цырк, цэд, цэнз, цэнт, цэнтр, цэх, цюль, цюрк, чал, чан, член, чоп ’чан’, чэк, чэх, шал, шанс, шарж, шах, шваб, швед, шкот, шлак, шланг, шлейф, шлем, шліф (спец.), шліх, шлюб, шлюз, шлюп, шмат, шнэк (тэхн.), шок, шпат, шпег, шпіг, шпік, шпіль, шпіц (архіт.), шпур (горн.), шрот, штам, штамп, штат, штоф, штраф, штрэк, штурм, штуф, штыб, штыль, штыфт, штэйн (горн.), шум, шурф, шчуп, шчур, шык, шып, шыфр, шэльф, шэпт, шэф, юз, юр, юхт, яд, як, ял (мар.), ямб, ярд, яць.

Адхіленні. Для назоўнікаў бай, бак, бант, бук, бунт, бур (тэхн.), буч, бюст, вальс, вяз, гід, граб, грунт, душ, знак, зруб, ікс, клад, клён, краж, лаз, ласт, ліфт, луб, морг, паж, пак, пас, пат, пірс, плач, рак, рант, рып, рытм, сак, склад (памяшканне), спец, спіч, страх, струг, тон, цэх, шах, шлюб, шлюз, шпік, шпіль, шум, шчур, шып, шыфр, як у моўнай практыцы, асабліва ў вуснай, даволі часта сустракаюцца адхіленні ад нарматыўнага месца націску. У формах множнага ліку ён перамяшчаецца на канчатак (схема №1, клён). Асноўнай прычынай падобных адхіленняў з’яўляецца ўплыў назоўнікаў акцэнтнага тыпу В, а таксама захаванне дыялектнай акцэнтуацыі. Для некаторых з названых слоў (бант, знак, клён, краж) варыянты з націскам на канчатку ў формах множнага ліку сустракаюцца і ў мове твораў вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры: бантоў (Л. Дайнека), гербоў (М. Лужанін), кляны́ (В. Адамчык, К. Кірэенка, М. Лынькоў, К. Чорны), кляноў (Р. Барадулін, З. Бядуля). Хто сам такі, той на другога кладзе знакі́ (прыказка — Ф. Янкоўскі); Як стогадовыя кражы́, чубы іх да хмар, на долы валяцца ў глушы́, спалохаўшы абшар (М. Хведаровіч); Па канвееру з парылкі зноў альховыя кражы́ кладуць пад новыя нажы (А. Александровіч).

§ 889. Двухскладовыя назоўнікі акцэнтнага тыпу А ў залежнасці ад таго, на першы ці другі склад асновы прыпадае націск, падзяляюцца на дзве групы — Аа і Аб.

Групу Аа складаюць прыкладна 1500 назоўнікаў, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск на першым складзе (у іх ліку каля 300 назоўнікаў, у якіх ва ўскосных склонах знікае беглы галосны): ме́льнік, ме́льніка, ме́льніку, ме́льніка, ме́льнікам, (аб) ме́льніку, ме́льнікі, ме́льнікаў, ме́льнікам, ме́льнікаў, ме́льнікамі, (аб) ме́льніках; сшы́так, сшы́тка, сшы́тку, сшы́так, сшы́ткам, (аб) сшы́тку, сшы́ткі, сшы́ткаў, сшы́ткам, сшы́ткі, сшы́ткамі, (аб) сшы́тках (схема № 1, ме́льнік).

Да групы Аа належаць:

1) іншамоўныя назоўнікі, якія складаюць каля 45% лексічнага саставу групы: а́нкер, бе́ркут (заал.), ва́хмістр, га́нгстэр, дзя́гіль (бат.), ды́скант (муз.), жэмчуг, коклюш, лю́бін, ма́ршал, пла́стыр, рэкрут, сі́лас, ста́ртэр, та́мбур (чыг.), ты́тул, форвард, форзац, ха́бар, цэнтнер, шпа́ндыр, шпа́тэль, шпа́цыр, эксперт, я́шчур і інш.;

2) назоўнікі з суфіксамі -ік (-ык), -нік, -чык, -шчык, што складаюць каля 20%: бобрык, ва́лік, ве́нік, ве́нчык, ве́ршык, ве́трык, вогнік, ву́сік, дроцік, жгу́цік, жу́лік, жы́ўчык, за́йчык, зэдлік, зя́блік, ка́нцік, кла́сік, клі́рык (царк.), колік, комік, конік, корцік, коцік, кошык, кры́жык, ку́бік, ку́пчык, ку́хцік, ла́пік, ла́сцік, лобзік, ме́дык, мосцік, мэндлік, мя́тлік, ножык, носік, ны́цік, пе́рсік, пе́сцік і інш.; бортнік, бра́жнік, бра́мнік, бы́льнік, воднік, вознік, вочнік, глі́снік, грэшнік, гу́тнік, да́ннік, да́чнік, дворнік, дзе́йнік, дзе́льнік (мат.), дзе́рбнік (заал.), дзённік, дольнік, дра́нік, е́льнік, жа́бнік, жы́тнік, за́днік, збройнік, зва́днік, зводнік, згоднік, здра́днік, зды́мнік, зі́мнік, злоснік, злу́чнік, змоўнік, ка́рнік, кве́тнік, клі́чнік, клю́чнік, кні́жнік, коннік, кра́мнік, кру́пнік, кру́чнік, ку́рнік, ку́тнік, ла́тнік, ле́рнік, ле́тнік, лі́снік (бат.), лі́чнік, ма́ннік (бат.), ме́днік, ме́льнік, ме́чнік, множнік, моднік, мы́знік, ні́жнік, плы́тнік і інш.; ві́льчык, возчык, ворчык, гру́зчык, дойшчык, зборшчык, зва́ршчык, зве́ршчык, зводчык, згоншчык, зда́тчык, здзе́льшчык, зма́зчык, зме́ншчык, змоўшчык, зры́ўшчык, зрэ́зчык, зу́бчык, кла́дчык, кле́йшчык, лётчык, лу́чнік (гіст.), ме́тчык, мы́йшчык, па́йшчык, па́ршчык, пі́льшчык, пі́шчык, пла́ўшчык, пра́ўшчык, счэпшчык, тра́льшчык, хле́ўчык і інш.;

3) назоўнікі ад дзеясловаў з прыстаўкамі в(од)-, вы-, до-, по-, под-, про-, пры- (у тым ліку і тыя, у якіх на сучасным сінхронным зрэзе прыстаўка не вылучаецца): водбліск, водгук, водзыў, водсвет і інш.; вы́бар, вы́бух, вы́ваз, вы́гіб, вы́гляд, вы́езд, вы́клік, вы́куп, вы́лет, вы́пас, вы́пуск, вы́хад і інш.; довад, догляд, доказ, допіс, допуск, допыт, доступ, дотык і інш.; подых, позірк, помач, попыт, посвіст і інш.; подкуп, подпіс, подсціл і інш.; пробліск, продаж, пропуск і інш.; пры́куп, пры́пуск, пры́ступ, пры́ціск і інш.;

4) каля 100 назоўнікаў (частка запазычаных) з фіналямі -ень, -ань, -ан, -ак, -ель, -аль, -ел, -ал, -ец, -ац, -ець, -аць, -ар: бі́вень, ву́чань, вя́зень, ду́рань, жні́вень, клу́бень, ле́жань, лі́вень, пе́вень, пла́вень, поршань, са́жань, скры́пень (бат.), скрэбень (заал.), стры́жань, тру́цень, ты́дзень, шэршань і інш.; бла́зан, бу́бен, горан, дзёран, сві́ран, шворан і інш.; га́нак, за́мак, звя́зак, згу́стак, зды́мак, злёпак, злі́так, зломак, змы́лак, зносак, зростак, зрэзак, ка́рак, клу́мак, корак, ку́бак, лі́шак, ложак, па́сак, па́чак, продак, пры́сак, ра́нак, склёпак, сколак, скосак (спец.), скру́так, сму́так, сму́шак, спі́сак, сподак, спорак, сродак, ста́так, столак, сшы́так і інш.; га́ндаль, гі́цаль, ды́шаль, ка́шаль, ке́гель, ку́фель, пы́цель, ту́фель, ты́гель, шу́фель і інш.; ва́лец, га́рнец, гля́нец, горац, ля́мец, мсці́вец, не́мец, не́нец, па́лец, ра́нец, сла́нец, ста́рац, та́нец, хлопец, хці́вец, ша́нец, шма́лец, я́лец і інш.; кі́пець, ла́паць, ногаць і інш.; ма́йстар, свёкар, сві́дар, ся́бар, цу́кар, цэбар, шва́гер і інш.

У пераважнай большасці назоўнікаў націск у моўнай практыцы ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку паслядоўна рэалізуецца на першым складзе. Аднак ёсць і адхіленні ад нормы.

1. У частцы запазычаных слоў — а́нкер, бе́ркут (заал.), бі́скуп, бобслей (спарт.), ва́хмістр, га́нгстэр, дзя́гіль (бат.), ды́скант (муз.), жэмчуг, ка́мбуз, ке́льнер, кла́ксан, кля́штар, кні́ксет (уст.), козыр, коклюш, ла́дан, ма́клер, ма́рмур, ме́ргель (геал.), му́скус, пе́пін (сад.), пла́стыр, прэзент, пу́рпур, рэгент, рэкрут, са́ван, сі́лас, сі́нтэз, сла́лам, спры́нтэр, ста́ртэр, та́ртар, тру́фель, ту́рман (заал.), ты́тул, тандэм, форвард, форзац, фортэль, ха́бар, цэнтнер, шпа́ндыр, шпатэль, шпа́цыр, эксперт і некаторых іншых — у выніку няправільнага засваення месца націску даволі часта ў вусным маўленні націск пераносіцца на другі склад (анке́р, біску́п, бабсле́й і інш.).

2. У словах бондар, бровар, бу́нкер, ве́ер, вэксаль, дзе́вер, дзе́яч, ды́зель, е́гер, кі́цель, комін, конюх, кораб, ку́заў, ку́пал, лопух, му́ляр, не́рат, па́рус, промень, пропуск (дакумент), се́ктар, сле́сар, собаль, сокал, та́бель, токар, тэнар, фе́льчар, флі́гель, флю́гер, хобат, це́рам, ша́фер, шомпал, шу́лер, я́кар, я́сень, я́страб і ў назоўніках з беглым галосным: бу́бен, дзя́цел, ды́шаль, ку́фель, ма́йстар, сві́дар, сві́ран, ся́бар, тру́цень, цэбар, човен, шва́гер, шворан, шу́фель і некаторых іншых, пад уплывам дыялектнай акцэнтуацыі ці акцэнтуацыі назоўнікаў групы Аб у формах множнага ліку націск пераносіцца на флексію (схема № 1, дзе́вер). Словаформы множнага ліку з флексійным націскам адзначаны галоўным чынам у вуснай мове, аднак сустракаюцца і ў творах мастацкай літаратуры, дзе яны звычайна выконваюць канкрэтную стылявую функцыю.

3. Для назоўнікаў бондар, гу́тнік, дзе́яч, кве́тнік, конюх, лу́чнік (гіст.), ме́чнік, плы́тнік, му́ляр, промень, пту́шнік сустракаюцца варыянты з націскам на другім складзе ў формах адзіночнага ліку (банда́р, гутні́к, дзея́ч, канюх, лучні́к, муля́р, праме́нь, птушні́к (схема № 1, дзе́яч).

Група Аб уключае каля 1900 назоўнікаў, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск на другім складзе: завод, завода, заводу, завод, заводам, (аб) заводзе, заводы, заводаў, заводам, заводы, заводамі, (аб) заводах (схема № 1, завод).

У склад групы Аб уваходзяць:

1) назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія складаюць больш за 50%: бекон, бружме́ль (бат.), буршты́н, вампі́р, ванда́л (гіст.), гекта́р, гравёр, гурма́н, гяу́р, джэнтльме́н, дзюше́с, дэбош, дэсе́рт, жаве́ль (хім.), інфі́кс (лінгв.), кале́дж, квінтэ́т, кена́ф (бат.), крэды́т, кур’ер, лаба́з, ламба́рд, лангу́ст (заал.), малох (заал.), мальбе́рт, мартэ́н, муслі́н (тэкст.), некта́р, плата́н, пляба́н, прыёр (царк.), прэсты́ж, рада́р, раку́рс, рамштэ́кс, самшы́т, сапфі́р, серва́нт, серві́з, самбу́р, тамбу́р, фарфор, хаос, цэме́нт, чэкме́нь, шпіта́ль, штанда́р, экспрэ́с і інш.;

2) назоўнікі з суфіксамі -ізм (-ызм), -іст (-ыст), -ер, -ёр, -ір (прыкладна 5%), а таксама з менш прадуктыўнымі суфіксамі -аж, -ак (-як), -ан (-ян), -ар (-яр), -ач, -еж, -ель, -ень, -ер, -ір, -іх, -ок, -ун, -ыш: бапты́зм, бланкі́зм, буды́зм, грэцы́зм, камі́зм, кубі́зм, ліры́зм, цыні́зм, цэнтры́зм і інш.; бамбі́ст, бапты́ст, гарні́ст, дамры́ст, салі́ст, сафі́ст, славі́ст, службі́ст, стылі́ст, танкі́ст, трацкі́ст, туры́ст, фашы́ст, хары́ст, чэкі́ст, штабі́ст, штангі́ст і інш.; бракёр, вахцёр, гравёр, грымёр, дублёр, манцёр, мінёр, танцор, фразёр і інш.; ліста́ж, ваза́к, вішня́к, кругля́к, бура́н, крыша́н, суха́р, пчаля́р, гляда́ч, вуса́ч, крадзе́ж, гарбе́ль, блюзне́р, касі́р, жані́х, знаток, пясту́н, таўсту́н, галы́ш і інш.;

3) назоўнікі ад дзеясловаў з прыстаўкамі а-, аб-, ад-, да-, з-, за-, на-, над-, па-, пад-, пра-, пры-, раз- (рас-), у-, уз- (ус-): агля́д, акла́д, акоп, акот, апа́д, апёк, ахоп, ацёк, ацёл і інш.; абва́л, абве́с, абвоз, абгля́д, абгон, аб’е́зд, абка́т, абкорм, аблёт, аблом, абме́н, абме́р, абры́ў, абрэз, абсе́ў, абстрэл, абся́г, абхва́т, абход і інш.; адбой, адбор, адва́л, адва́р, адве́с, адвод, адвоз, адгон, адгу́л, ад’е́зд, аддзе́л, адка́з, адкла́д, адкорм, адлі́к, адлі́ў, адпа́л, адры́ў, адрэз, адсе́к, адсе́ў, адскок, адстой, адстрэл, адцёк, адча́л і інш.; дабор, даве́р, дагля́д, дазвол, дазор, дакор, дасе́ў, даход і інш.; зварот, згавор і інш.; забе́г, зава́л, завод, завоз, зага́д, зага́р, загі́б, задзе́л, зае́зд, зака́з, закрой, залёт, залі́к, залі́ў, залом, зама́х, занос, запа́с, зарэз, засе́ў, заскок, засол, застой, заход, захоп і інш.; набе́г, набой, набор, нава́л, навой, нага́р, нагля́д, нагрэў, нагу́л, надой, нака́з, налёт, налі́ў, наме́р, намол, напа́д, напе́ў, наплы́ў, нары́ў, наскок, настрой, насці́л, нахі́л, нацёк, начос і інш.; надлом, надры́ў, надрэз і інш.; пабе́л, пава́л, паве́ў, пагром, пакла́д, паклёп, паклон, паме́р, памол, памост, папа́с, пары́ў, парэ́з, пасе́ў, патоп, пачы́н і інш.; падбор, падвоз, падгля́д, падгон, пад’е́зд, пад’ём, падка́з, падкоп, падкорм, паднос, падлёт, падлі́к, падма́н, паднос, падпа́л, падры́ў, падсе́ў, падскок, падхва́т, падцёк і інш.; прабе́г, прабой, прабор, права́л, правоз, прагі́б, прагі́н, прагля́д, прагон, прагрэў, прагу́л, прае́зд, прака́т, праклён, пракос, прала́з, пралёт, пралі́ў, пралом, праплы́ў, прары́ў, прарэз, прастой, праход, праця́г і інш.; прыбой, прыва́л, прыгнёт, прыгон, прыём, прызы́ў, прыкорм, прылёт, прылі́ў, прыму́с, прыпе́ў, прыплод, прырост, прысу́д, прыці́ск, прыцэл, прыча́л і інш.; разбе́г, разбой, разбор, разброд, разва́л, развод, разга́р, разгі́б, разгля́д, разгром, разгу́л, раздзе́л, раз’е́зд, разла́д, разлі́к, разлог, разма́х, разме́н, размол, разры́ў, разрэз, раска́з, раскла́д, раскрой, расол, распа́д, распа́л і інш.; убор, ува́р, увоз, удой, ука́з, укол, укос, улі́к, улоў, уплы́ў і інш.; узды́м, узды́х, уз’е́зд, узлёт, узма́х, узнос, узры́ў і інш.; усплёск, усход, усхлі́п і інш.

Адхіленні. 1. У іншамоўных назоўніках база́льт, бакла́н, бамбу́к, баты́ст, бекон, біскві́т, біту́м, блюзне́р, брамі́н, бружме́ль (бат.), вашге́рд (тэхн.), віконт, гамбі́т (шахм.), гекта́р, гравёр, гульдэн, гурма́н, джэнтльме́н, дзюше́с, дысконт (фін.), дэбош, дэфі́с, кальма́р, карка́с, кварта́л, клісці́р, куколь (бат.), кулі́к (заал.), кушне́р, меджліс, некта́р, плата́н, прэзе́нт, прэм’ер, рада́р, сіку́рс (вайск.), сінод, сумбу́р, тамбу́р, фарфор, феты́ш, хаос, цэме́нт, чэкме́нь, шайта́н, шама́н, штанда́р, штурва́л, экспрэс, язмі́н і некаторых іншых у вусных зносінах назіраецца перанос націску на першы склад, што тлумачыцца недакладным засваеннем запазычанай лексікі і ўплывам назоўнікаў групы Аа (схема № 1, гравёр).

2. Перанос на першы склад націску ў вусным маўленні адзначан і ў назоўніках згавор, пладні́к, плаўні́к, прызы́ў, рэве́нь (бат.), спалох, што можна тлумачыць уплывам дыялектнай акцэнтуацыі і назоўнікаў групы Аа.

§ 890. Трохскладовыя назоўнікі акцэнтнага тыпу А ў залежнасці ад месца размяшчэння націску (на першым, другім ці трэцім складзе) падзяляюцца на тры групы — Аа, Аб і Ав.

Групу Аа складаюць прыкладна 180 назоўнікаў (з іх каля 40 з беглым галосным у трэцім складзе), у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на першы склад: па́руснік, па́русніка, па́русніку, па́руснік, па́руснікам, (на) па́русніку, па́руснікі, па́руснікаў, па́руснікам, па́руснікі, па́руснікамі, (на) па́русніках; досвітак, досвітку, досвітку, досвітак, досвіткам, (на) досвітку, досвіткі, досвіткаў, досвіткам, досвіткі, досвіткамі, (на) досвітках (схема № 1, па́руснік, досвітак).

Да групы Аа належаць:

1) назоўнікі з суфіксамі -ік, -нік, -шчык і малапрадуктыўным -ель: а́тамнік, ба́ечнік, ба́рачнік, блы́танік, бу́дачнік, бу́лачнік, бу́сельнік, ві́лачнік, ві́сельнік, гра́дуснік (разм.), дзя́цельнік, за́раснік, ка́верзнік, ка́зачнік, ка́таржнік, клёпачнік, корачнік, ла́патнік (разм.), мі́сачнік, могі́льнік, му́чанік, ні́тачнік, па́лубнік, па́раснік, па́руснік, пра́веднік, се́тачнік (спец.), сонечнік (заал.), соуснік, спа́дчыннік, ста́чачнік, стра́ўснік (бат.), стрэлачнік, та́чачнік, торбачнік (бат.), тра́нспартнік, троечнік (разм.), ту́таўнік, ты́сячнік, фокуснік, ца́цачнік (разм.), чу́чальнік, ша́пачнік, шчотачнік і інш.; а́тамшчык, ба́кеншчык, броваршчык, бронзаўшчык, ва́тэршчык, ва́фельшчык, ве́яльшчык, ву́гальшчык, вы́баршчык, вы́вершчык, вы́думшчык, доменшчык, ка́бельшчык, ка́фельшчык, ла́зеншчык, ля́мпаўшчык, ма́зальшчык, мэбельшчык, ню́хальшчык, пла́кальшчык, рэзальшчык, се́яльшчык, фа́кельшчык, ці́скальшчык і інш.; ве́шацель;

2) назоўнікі ад дзеясловаў з прыстаўкамі вы-, за-, на-, па-, по-, пера-, под-, пры-, роз-: за́гарад, па́растак, погалас, пошвырак, пе́ракіс, пе́рапіс, подсвіст, пры́гарад, розыгрыш і інш.;

3) назоўнікі з беглым галосным у трэцім складзе: вокісел, вы́мысел, домысел, за́мысел, промысел і інш.; бе́жанец, ве́хавец, вы́хадзец, ма́рганец, мотравец, пе́ршынец, са́джанец, се́янец і інш.; вы́вадак, вы́лівак, вы́падак, вы́пустак, вы́садак, досвітак, е́льнічак, жа́ўранак, па́рабак, па́сынак, прожылак, пры́печак, пры́цемак і інш.; вы́капень, ёлупень, за́зубень, пры́хвасцень і інш.;

4) невялікая група запазычаных назоўнікаў: а́зімут, ва́куум, і́шыяс, косінус, ма́ксімум, ме́дыум, мі́німум, пропаліс, ра́дыус, рэквіем, сі́нтаксіс, у́нікум, фордэвінд, ха́рыус, эліпсіс і інш.

Групу Аб складаюць прыкладна 1100 назоўнікаў, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на другі склад: гармонік, гармоніка, гармоніку, гармонік, гармонікам, (на) гармоніку, гармонікі, гармонікаў, гармонікам, гармонікі, гармонікамі, (на) гармоніках (схема № 1, гармонік).

Да групы Аб належаць:

1) назоўнікі з суфіксамі -ік (-ык), -нік, -льнік, -чык, -шчык, -оўшчык, -ель, -ін, -ын, -анін, -ар, -ер, -ак: гарбу́зік, гармонік, гісторык, дагма́тык, жаке́цік, крышта́лік, ліхта́рык, любі́мчык, магна́цік, марозік, пада́грык, разве́дчык, разводчык, разга́дчык, разгру́зчык, саколік і інш.; бага́жнік, брусні́чнік, бузі́ннік, бума́жнік, бура́чнік, бязбожнік, бяссме́ртнік (бат.), вугольнік, выбра́ннік, выгна́ннік, выка́знік, выклі́чнік, выра́знік, вытво́рнік, вышы́ннік, гадзі́ннік, гале́тнік (разм.), гарбу́знік, гарчы́чнік, гарэзнік, грабе́жнік, грана́тнік (бат.), грымотнік (бат.), гушча́рнік, даве́днік, даве́рнік (юр.), дарожнік, дасле́днік, дзеся́тнік, дружы́ннік, дэка́днік, дэса́нтнік, заба́ўнік, завознік, зада́чнік, законнік, залётнік, запа́льнік, заточнік, заты́льнік, захопнік, зая́ўнік, ігольнік, імша́нік, іржа́ўнік (бат.), кажу́шнік, калга́снік, калі́ннік, капры́знік, кароўнік, каўба́снік, качэўнік, крушы́ннік, крыва́ўнік (бат.), налобнік, наме́снік, напі́льнік, пад’е́льнік, пад’ёмнік, падлёднік (рыб.), падлі́знік, падра́мнік, падру́чнік, падсве́чнік, падсне́жнік, падшле́мнік, пажа́рнік, паклёпнік, паклоннік, пальча́тнік, памочнік, патроннік, пінжа́чнік, піро́жнік, прыёмнік, прыслу́жнік, рабі́ннік, работнік, разлу́чнік, разра́днік, рамонтнік, склада́льнік, суботнік, суні́чнік, труся́тнік, удзе́льнік, хаўру́снік, цаге́льнік, цыга́рнік, цяля́тнік, чарцёжнік, шчаці́ннік, шчотачнік і інш.; будзі́льнік, вяза́льнік, гасі́льнік (тэхн.), збіра́льнік, згушча́льнік, засту́пнік, заточнік, заты́льнік, капа́льнік, кіда́льнік, купа́льнік, маўча́льнік, маха́льнік, найма́льнік, пыта́льнік, ствара́льнік, трыма́льнік, тушы́льнік, чыта́льнік і інш.; бульбя́нік (кул., бат.), дашча́нік, драця́нік (заал.) і інш.; бабоўнік (бат.), бручкоўнік, бульбоўнік, вандроўнік, васкоўнік (бат.), віноўнік, вужоўнік (бат.), вятроўнік, дажджоўнік, дзядоўнік (бат.), духоўнік (уст.), палкоўнік, пісьмоўнік, піхтоўнік і інш.; баге́тчык, буфе́тчык, валю́тчык, вугольчык, вузе́льчык, выкла́дчык, газе́тчык, грана́тчык, дагля́дчык, дае́здчык, дакла́дчык, даносчык, дара́дчык, дасле́дчык, завозчык, загру́зчык, зака́зчык, зені́тчык, маке́тчык, нагля́дчык, налётчык, пагру́зчык, падвозчык, падка́зчык, падма́зчык, падносчык, падра́дчык, падрэзчык, падчы́тчык, пака́зчык, пакойчык, парке́тчык, піке́тчык, прагля́дчык, прака́тчык, праходчык, прыка́зчык, раке́тчык, растра́тчык, струме́ньчык, ука́зчык, чыгу́нчык, шчаслі́ўчык і інш.; бетоншчык, буры́льшчык, бялі́льшчык, вагра́ншчык, вальцоўшчык, вастры́льшчык, вудзі́льшчык, вяза́льшчык, вярбоўшчык, гадзі́ншчык, гарпу́ншчык, даста́ўшчык, драбі́льшчык, дубі́льшчык, дыва́ншчык, загі́бшчык, загоншчык, заклёпшчык, закройшчык, заку́пшчык, запра́ўшчык, засе́ўшчык, засольшчык, зачы́ншчык, зачэпшчык, кілі́мшчык, ліхта́ршчык, мартэншчык, мільёншчык, наборшчык, накле́йшчык, пагромшчык, падборшчык (спец.), падгоншчык, падзёншчык, падма́ншчык, падпольшчык, паромшчык, парфу́мшчык, плаві́льшчык, прагу́льшчык, прыёмшчык, прытворшчык, сігна́льшчык, суконшчык, табу́ншчык, трамва́йшчык, тунэ́льшчык, часа́льшчык і інш.; зімоўшчык, танцоўшчык, штампоўшчык і інш.; вадзі́цель, вяршы́цель, гані́цель, гасі́цель (тэхн.), глушы́цель (тэхн.), душы́цель (уст.), кармі́цель, любі́цель, рыхлі́цель, служы́цель і інш., а таксама назоўнікі з малапрадуктыўнымі суфіксамі -ін, -ын, -анін, -ар, -ер, -овік, -авік, -енік: балга́рын, валжа́нін, датча́нін, даза́тар, нава́тар, камба́йнер і інш.;

2) назоўнікі з прыстаўкамі не- (ня-), пад-, пра-: нявы́езд, нявы́хад, падма́йстар, падшкі́пер, падшту́рман (мар.), праконсул;

3) назоўнікі з беглым галосным у трэцім складзе (схема № 1, буды́нак): буды́нак, бяздомак, валёнак, гарну́шак, гарошак, гату́нак, дабы́так, даве́сак, дада́так, даста́так, дзеся́так, заву́лак, загры́вак, зазі́мак, заморак, заробак, застрэшак, засце́нак, заці́шак, збаночак, зваротак, кава́лак, камі́нак, кілі́шак, кіру́нак, куфэрак, ласу́нак, набы́так, надворак, нае́дак, напа́рстак, напі́так, пагорак, пада́так, падле́сак, падму́рак, падпе́чак, пале́так, пасёлак, пасу́дак, прага́лак, пражы́так, прыбы́так, прыгорак, прыла́вак, прыму́рак, прыпы́нак, прыста́нак, прысту́пак, прыту́лак, пялёстак, пярсцёнак, рамонак, рату́нак, руба́нак, свіронак, свярдзёлак, ужы́так, узгорак, узле́сак, узме́жак, упа́дак, уры́вак, уча́стак, учы́нак; балты́ец, берлі́нец, брыта́нец, вайсковец, в’етна́мец, відэлец, выгна́нец, вясковец, гасці́нец, гвардзе́ец, герма́нец, гуртковец, дзядзі́нец, дэповец, зака́лец, звяры́нец, злачы́нец, зычлі́вец, індзе́ец, інды́ец, іспа́нец, казе́лец, кана́дзец, карэец, кубе́лец, ліслі́вец, літовец, любі́мец, мала́ец, махновец, мяша́нец, нарве́жац, падге́рац, сіры́ец, службовец, спарта́нец, студы́ец, талстовец, тапе́лец, тузе́мец, уме́лец, чужы́нец, чырвонец, шале́нец, эстонец, яловец, японец і інш.; бава́рац, венге́рац і інш.;

4) запазычаныя назоўнікі: біёграф, біёлаг, вана́дый, вібра́тар, віва́рый, віка́рый, географ, геолаг, герба́рый, дырэктар, дыспе́тчар, дыягназ, інспе́ктар, інстру́ктар, канве́ер, пара́граф, парла́мент, пражэктар, прафе́сар, рэа́ктар, рэда́ктар, рэфле́ктар, тара́нтул, феномен, філі́стэр, эква́тар, экза́мен і інш.

Месцаразмяшчэнне націску ў назоўніках мужчынскага роду з нулявым канчаткам

Цёмнай лініяй паказана, на які склад падае нарматыўны націск, светлай — варыянтны.

Схема № 1

Акцэнтны тып А

1. Аднаскладовыя назоўнікі

Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М верш клён

2. Двухскладовыя назоўнікі

Група Аа

Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М ме́льнік дзе́вер дзе́яч

Група Аб

Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М завод гравёр

3. Трохскладовыя назоўнікі

Група Аа

Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М па́руснік досвітак
Група Аб Група Ав Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М гармонік буды́нак дагавор

Групу Ав складаюць прыкладна 1700 (каля 120 з беглым галосным) назоўнікаў, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск на апошнім складзе асновы (схема № 1, дагавор): дагавор, дагавора, дагавору, дагавор, дагаворам, (аб) дагаворы, дагаворы, дагавораў, дагаворам, дагаворы, дагаворамі, (аб) дагаворах.

Да групы Ав належаць:

1) запазычаныя назоўнікі: бакала́ўр, баклажа́н, балдуі́н, бальзамі́н, барбары́с, бастыён, бенуа́р, бранзале́т, бюлетэнь, бюракра́т, вадэвіль, вазелі́н, вестыбю́ль, габардзі́н, габары́т, гаймары́т, ганара́р, гарнізон, дактара́нт, дакуме́нт, дывідэнд (эк.), дыліжа́нс, дыплама́т, дырыжор, дыфіра́мб, дэлега́т, дэпута́т, дэтэкты́ў, дэфіцы́т, ідэа́л, ізумру́д, імігра́нт, інжыне́р, інстыту́т, інтэле́кт, інтэрна́т, інцыдэнт, каверкот, казема́т, калідор, камбіна́т, каміса́р, кампрамі́с, кандыда́т, канкурэнт, кантыне́нт, капіта́л, капіта́н, каранці́н, карнава́л, карыфе́й, кашалот, кіпары́с, кракадзі́л, лабіры́нт, лазарэт, легіён, лейтэна́нт, лібера́л, лімана́д, магазі́н, магістра́т, макінтош, маналі́т, манеке́н, мармела́д, маянэз, мецэна́т, мінарэт, мінера́л, наміна́л, негаты́ў, нівелі́р, нікаці́н, павільён, пазуме́нт, палане́з, пансіён, парадокс, парашу́т, партыза́н, перламу́тр, піяне́р, прэзідэнт, рафіна́д, рытуа́л, рэвальве́р, рэнега́т, рэфера́т, сабата́ж, самура́й, саніта́р, сатэлі́т, семіна́р, сіндыка́т, скарпіён, стадыён, сувені́р, талісма́н, тратуа́р, трыката́ж, тэлегра́ф, унія́т, урага́н, фавары́т, факультэт, фараон, феада́л, хіміка́т, хларафі́л, цыркуля́р, цэлафа́н, чамада́н, чэмпіён, шавіёт, шакала́д, эмігра́нт, эпізод, эскадрон, ювелі́р і інш.;

2) назоўнікі з суфіксамі -ізм (-ызм), -іст (-ыст), -ёр (-ор), -ер, -ір, -ант, -ат, -ан, -анін, -авік: байрані́зм, бакуні́зм, вакалі́зм (лінгв.), вандалі́зм, віталі́зм, гумані́зм, дагматы́зм, дальтані́зм (мед.), дарвіні́зм, дуалі́зм (філ.), дынамі́зм, дэспаты́зм, індуі́зм (філас.), камуні́зм, класіцы́зм, латыні́зм, леніні́зм, магнеты́зм, мадэрні́зм, нігілі́зм, палані́зм, пацыфі́зм, песімі́зм, планеры́зм, прагматы́зм, раманты́зм, рэалі́зм, саліпсі́зм, сімвалі́зм, сінхрані́зм, скептыцы́зм, талмуды́зм, урбані́зм, фармалі́зм, фаталі́зм, футуры́зм, цэнтралі́зм, шавіні́зм, эмпіры́зм, эстэты́зм і інш.; бакуні́ст, бандажы́ст, бандуры́ст, вакалі́ст, віталі́ст, гумані́ст, гумары́ст, дарвіні́ст, дзекабры́ст, журналі́ст, ірані́ст, калані́ст, камуні́ст, кларнеты́ст, лібрэты́ст, ліцэі́ст, маралі́ст, масажы́ст, машыні́ст, медалі́ст, метады́ст, навелі́ст, нігілі́ст, палемі́ст, парады́ст, партрэты́ст, пацыфі́ст, песемі́ст, публіцы́ст, рэалі́ст, рэваншы́ст, сігналі́ст, сімвалі́ст, сцэнары́ст, талмуды́ст, трактары́ст, утапі́ст, фальклары́ст, футуры́ст, хакеі́ст, цымбалі́ст, шавіні́ст, шантажы́ст і інш.; балансёр, білецёр, валанцёр, грэнадзёр, гувернёр, дактрынёр, дысканцёр (фін.), дэбіцёр (бухг.), імпарцёр, кантралёр, рэзанёр, рэпарцёр, рэтушор, сеансёр, транспарцёр, фантазёр, хранікёр, экспарцёр і інш.; касцюме́р, кватар’е́р, мадэлье́р, мільяне́р, мільярдэр і інш.; балансі́р (тэхн.), бамбардзі́р, брыгадзі́р, камандзі́р, канваі́р і інш.; дуэля́нт (уст.), дыверса́нт, дыплама́нт, дысерта́нт, дыспута́нт, кансульта́нт, канцэрта́нт, кватара́нт, рызыка́нт, сімуля́нт, спекуля́нт, фабрыка́нт і інш.; дэкана́т, кансула́т, канцэнтра́т, стараста́т, халіфа́т і інш.; веліка́н, грубія́н, інтрыга́н, крытыка́н і інш.; дварані́н, селяні́н, сем’яні́н і інш.; бальшаві́к, меншаві́к, слізяві́к (бат.), шумаві́к і інш.;

3) назоўнікі ад дзеясловаў з прыстаўкамі да-, за-, на-, па-, пад(а)-, пера-, пры-, раз-(рас-), у-, неда-: дагавор; заварот, загавор; нагавор, намалот, напамі́н і інш.; паварот; падагрэў, падгавор, падыход і інш.; перабе́г, перава́л, перавод, перавоз, перага́р, перагі́б, перагля́д, перагной, перагон, перагрэў, перадзе́л, перадзі́р (спец.), перае́зд; перазвон, перака́з, перака́т, перакла́д, перакорм, перанос, перакрой, перала́з, пералёт, пералі́к, пералі́ў, пералом, перама́х (спарт.), пераме́т (рыб.), перамол, перанос, перапу́д, перапу́ск, перарод, перары́ў, перарэз, перасе́ў, пераскок, перасол, перастой (спец.), перасту́к, перахва́т, пераход і інш.; прыва́л, прывоз, прыгавор, прыкорм, прылёт, прынос і інш.; разагрэў, разбе́г, разварот, развод, раздзе́л, расцяроб і інш.; уваход, улі́к, умалот і інш.; недабор, недаву́к, недагля́д, недагру́з, недажы́н, недакорм, недалёт, недамоў, недапа́л, недарод, недасе́ў, недасол, недахоп і інш.;

4) назоўнікі ад назоўнікаў з прыстаўкай пад-: падабе́д, пададдзе́л, падраздзе́л і інш.;

5) назоўнікі з беглым галосным ва ўскосных формах адзіночнага ліку і ва ўсіх формах множнага ліку: верабе́й, мураве́й, салаве́й, жураве́ль, карабе́ль; баранок, беражок, бугарок, валасок, васілёк, вечарок, жалабок, завіток, кабачок, кацялок, кашалёк, крыжачок, кулачок, ланцужок, малаток, павадок, памазок, парашок, паўзунок, перадок, піражок, хабаток, халадок, чаранок, шчупачок, язычок, ястрабок і інш.; варане́ц (бат.), выдаве́ц, грабяне́ц, дзьмухаве́ц, казяле́ц, маладзе́ц, падаве́ц, паслане́ц, прадаве́ц, селядзе́ц, спажыве́ц, удаве́ц, халадзе́ц, ясяне́ц і інш.; галаве́нь, рагаве́нь.

§ 891. Чатырохскладовыя назоўнікі акцэнтнага тыпу А ў залежнасці ад месца націску (на першым, другім, трэцім ці чацвёртым складзе) падзяляюцца на групы Аа, Аб, Ав, Аг.

Групу Аа складаюць назоўнікі жа́варанак, за́варацень, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск на першым складзе: жа́варанак, жа́варанка, жа́варанку, жа́варанка, жа́варанкам, (аб) жа́варанку, жа́варанкі, жа́варанкаў, жа́варанкам, жа́варанкаў, жа́варанкамі, (аб) жа́варанках.

Група Аб аб’ядноўвае прыкладна 35—40 назоўнікаў, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на другі склад: прэзі́дыум, прэзі́дыума, прэзі́дыуму, прэзі́дыум, прэзі́дыумам, (у) прэзі́дыуме, прэзі́дыумы, прэзі́дыумаў, прэзі́дыумам, прэзі́дыумы, прэзі́дыумамі, (у) прэзі́дыумах.

Да групы Аб належаць:

1) назоўнікі з суфіксамі -нік, -льнік, -шчык, -ак: бародаўнік, вяровачнік, іголачнік, істу́жачнік, каду́шачнік, каробачнік, разве́двальнік, раку́шачнік, распы́рсквальнік, жалу́дачнік (анат.), зяле́ніўшчык і інш.;

2) назоўнікі з беглым галосным у чацвёртым складзе: кары́слівец, чэлю́скінец, каромысел, пярэ́зімак, пярэ́старак і інш.;

3) запазычаныя назоўнікі: ната́рыус, прэзі́дыум і інш.;

Групу Ав складаюць прыкладна 600 назоўнікаў, у іх ліку каля 100 з беглым галосным у чацвёртым складзе: вынаходнік, вынаходніка, вынаходніку, вынаходніка, вынаходнікам, (аб) вынаходніку, вынаходнікі, вынаходнікаў, вынаходнікам, вынаходнікаў, вынаходнікамі, (аб) вынаходніках; навучэнец, навучэнца, навучэнцам, (аб) навучэнцу, навучэнцы, навучэнцаў, навучэнцам, навучэнцаў, навучэнцамі, (аб) навучэнцах.

Да групы Ав належаць:

1) назоўнікі з суфіксамі -ік(-ык), -нік, -льнік, -чык, -шчык, -анін, -ель, -ар: дыябэ́тык, меланхолік, паласа́цік (заал.), паралі́тык, сістэма́тык і інш.; безбіле́тнік (разм.), бесклапотнік, беспрыту́льнік, валаводнік, верабе́йнік (бат.), верацённік, вершава́льнік (літ., уст.), вінагра́днік, віншава́льнік, выкрада́льнік, выліча́льнік, вымага́льнік, вымяра́льнік, вынаходнік, гадава́льнік, галубя́тнік, гарадо́шнік, гарапа́шнік, гартава́льнік, гаспада́рнік, гатава́льнік, дагляда́льнік, дапаможнік, заваёўнік, завяра́льнік, завярша́льнік, завяшча́льнік, закліна́льнік, замыка́льнік, занявольнік, запаве́днік, запыта́льнік, заснава́льнік, захава́льнік, зачына́льнік, зневажа́льнік, імяні́ннік, кабата́жнік, канапля́нік, капялю́шнік, кіпяці́льнік, летуце́ннік, мазаі́чнік, нагляда́льнік, награва́льнік, назіра́льнік, падаконнік, падарожнік, паказа́льнік, папяроснік, папярэднік, паруша́льнік, пачына́льнік, прадаўжа́льнік, прыгнята́льнік, прыназоўнік, ратава́льнік, сабата́жнік, спадарожнік, суайчы́ннік, сумяшча́льнік, супрацоўнік, уключа́льнік, улада́льнік, уцяпля́льнік, фрахтава́льнік, халадзі́льнік і інш.; валакі́тчык, дынамі́тчык, камітэтчык, перабе́жчык, распара́дчык, трафарэтчык і інш.; бакале́йшчык, бараба́ншчык, бранзава́льшчык, брашуроўшчык, буксіроўшчык, бункероўшчык, валачы́льшчык, варсава́льшчык (спец.), выдзіма́льшчык, вымяра́льшчык, гардэробшчык, гравіроўшчык, дабудоўшчык, драпіроўшчык, дрэсіроўшчык, забастоўшчык, забудоўшчык, загартоўшчык, загатоўшчык, закапёршчык (тэхн.), каламбу́ршчык, каліброўшчык, капіроўшчык, лакіроўшчык, малява́льшчык, маркіроўшчык, мэбліроўшчык, нагаворшчык, нарміроўшчык, нарыхтоўшчык, падбухторшчык, перакла́дчык, пераку́пшчык, перапі́счык, пікіроўшчык, распілоўшчык, рассява́льшчык, сарціроўшчык, таксіроўшчык, упакоўшчык, устаноўшчык, фехтава́льшчык, фрэзероўшчык, церабі́льшчык, шліфава́льшчык і інш.; гараджа́нін, грамадзя́нін, егіпця́нін, лужыча́нін, марсія́нін, мусульма́нін, хутара́нін і інш.; вызвалі́цель, выключа́цель, замяні́цель, праяві́цель, уручы́цель, уцяплі́цель (тэхн.) і інш.; вентыля́тар, вінагра́дар, губерна́тар, дыстыля́тар (тэхн.), дэгаза́тар, дэгуста́тар, дэкара́тар, дэклама́тар, дэманстра́тар, дэпазі́тар, дэтана́тар, завада́тар, ізаля́тар, ілюстра́тар, імпера́тар, інгаля́тар, рэгуля́тар, рэгістра́тар, рэквізі́тар, рэпраду́ктар, рэфарма́тар, стыліза́тар, табуля́тар, трансфарма́тар, трыумфа́тар, узурпа́тар, фальсіфіка́тар, экскава́тар, экспеды́тар і інш.;

2) назоўнікі з беглым галосным у чацвёртым складзе: беспара́дак, загаловак, закаву́лак, запаты́лак, заработак, калаўротак, карамы́сел, малаточак, недага́рак, неданосак, падару́нак, падмацу́нак, панадворак, перале́сак, перапы́нак, перашы́ек, прыработак, разраху́нак, распара́дак і інш.; баліві́ец, баязлі́вец, вальтэр’я́нец, вылучэнец, выраджэнец, выхава́нец, гадава́нец (разм.), ганарлі́вец, дагеста́нец, дураслі́вец, еўрапе́ец, запарожац, засцянковец, інаходзец, італья́нец, камсамолец, македонец, местачковец, навучэнец, незнаёмец, пагарэлец, паражэнец, пастая́лец, пасяле́нец, пехаці́нец, украі́нец, фальварковец, хутара́нец і інш.;

3) запазычаныя назоўнікі: венеролаг, гінеколаг, дыяле́ктык, дэпарта́мент, ідэолаг, іерогліф, камента́рый, крэматорый, мараторый (фін.), матэма́тык, мемара́ндум, парабе́лум, планета́рый, пралета́рый, рэферэндум, санаторый, тэмпера́мент, ультыма́тум.

Групу Аг складаюць прыкладна 350 назоўнікаў, у якіх ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на чацвёрты склад: інфініты́ў, інфініты́ва, інфініты́ву, інфініты́ў, інфініты́вам, (аб) інфініты́ве, інфініты́вы, інфініты́ваў, інфініты́вам, інфініты́вы, інфініты́вамі, (аб) інфініты́вах; кавалеры́ст, кавалеры́ста, кавалеры́сту, кавалеры́ста, кавалеры́стам, (аб) кавалеры́сце, кавалеры́сты, кавалеры́стаў, кавалеры́стам, кавалеры́стаў, кавалеры́стамі, (аб) кавалеры́стах.

Да групы Аг належаць:

1) назоўнікі з суфіксамі -ізм, -іст: банапарты́зм, беларусі́зм, біметалі́зм, біяграфі́зм, біялагі́зм, бюракраты́зм, валюнтары́зм, гіпербалі́зм, дылетанты́зм, дыялекты́зм, дэмакраты́зм, дэтэрміні́зм, ідэалагі́зм, калектыві́зм, капіталі́зм, лібералі́зм, меркантылі́зм, мілітары́зм, натуралі́зм, пазітыві́зм, патрыяты́зм, радыкалі́зм і інш.; банапарты́ст, бульдазеры́ст, вадэвілі́ст, валейбалі́ст, валюнтары́ст, геадэзі́ст, гігіені́ст, дэтэрміні́ст, евангелі́ст, ідэалі́ст, кавалеры́ст, кантрабанды́ст, канцыляры́ст, капіталі́ст, лінатыпі́ст, манапалі́ст, натуралі́ст, паліграфі́ст, пратакалі́ст, рэцыдыві́ст і інш.;

2) назоўнікі з прэфіксамі пад-, пера-, пераза-, перапад-, перапа-, перарас-: пад’есау́л, падкамітэт, перагля́д, пераварот, перазакла́д, перападлі́к, перапалох, перарасход і інш.;

3) запазычаныя назоўнікі: веласіпе́д, ветэрына́р, гіпапата́м, далікатэс, дамініён, дывертысме́нт (тэатр.), дывізіён, дыягана́ль (тэкст.), дыяпазон, дэгенера́т, дэнатура́т, імунітэт, інтэліге́нт, інфініты́ў, кабрыяле́т, калейдаскоп, камбінезон, капітуля́нт, карабіне́р, карэспандэ́нт, кіламетра́ж, лабрадары́т (геал.), лакамабі́ль, лакаматы́ў, легіяне́р, маніфеста́нт, матацыкле́т, матэрыя́л, мемарыя́л, мерыдыя́н, метэары́т, нейтралітэт, падхаліма́ж, палітыка́н, паліцыя́нт, пансіяна́т, пасквіля́нт, патэнцыя́л, пенсіяне́р, пераксілі́н, правінцыя́л, пратэктара́т, прыярытэт, радыкулі́т, рэпатрыя́нт.

Тып В — назоўнікі з нерухомым націскам на канчатку

§ 892. Да акцэнтнага тыпу В належыць каля 1500 назоўнікаў мужчынскага роду. З іх прыкладна 125 аднаскладовых, каля 970 двухскладовых, каля 300 трохскладовых і каля 100 чатырохскладовых.

Схема № 2

Акцэнтны тып В

1. Аднаскладовыя назоўнікі

1. Аднаскладовыя назоўнікі — вол, лось, альт Шэсць склонаў адзіночнага і множнага ліку; вертыкальныя лініі і рыскі перададзены паводле друкаванай схемы. вол лось альт Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М

2. Двухскладовыя назоўнікі

2. Двухскладовыя назоўнікі — юна́к, абу́х, фурма́н Шэсць склонаў адзіночнага і множнага ліку; вертыкальныя лініі і рыскі перададзены паводле друкаванай схемы. юна́к абу́х фурма́н Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М

§ 893. Аднаскладовыя назоўнікі маюць націск на канчатку (з умоўным націскам у форме назоўнага склону адзіночнага ліку): вол, вала́, валу́, валом, (на) вале́, валы́, валоў, вала́м, валоў, вала́мі, (на) вала́х (схема №2, вол).

Да тыпу В належаць: альт, біч, блін, боршч, брыль, буж, бык, вінт, вол, вуж, гвозд, герб, гліст, гляк, горб, грак, грузд, грэх, двор, дзень, дзік, дзяк, дождж, драч, дрозд, друк, дрыль, ёрш, жгут, жмут, жнец, жрэц, жук, збан, звон (прадмет), зубр, квач, кіт, клак, клешч, клоп, клуб (анат.), клуб (па́ры, пы́лу), ключ, клык, кныр, кол, корж, корч, кот, коўш, кош, крот, крэмль, ксёндз, куль, куст, кут, лгун, леў, лешч, лінь, ліст (бат.), лоб, лось, меч, млын, морж, мяч, ніт, пень, пласт, плашч, плыт, плюшч, поп, пост (вайск.), псяр, пыж, раб, руль, свішч, серп, сіг, скрыль, слон, смоўж, сноп, сон, стол, струк, стрыж, суд, сук, сыч, ткач, трус, тхор, ферзь, хвост, хвошч, хлеў, хлыст, хлюст, хрушч, цар, цвік, цюк, цяж, чыж, шляк, шнур, шост, шпак, шпень, шпік, штрых, штык, штыр, штых, шчур, шчыт, язь.

Адхіленні. Для пераважнай большасці назоўнікаў — альт, біч, блін, брыль, бык, вінт, вуж, герб, гліст, гляк, горб, грак, грузд, грэх, дзік, дзяк, драч, друк, дрыль, жгут, жмут, жук, збан, звон, зубр, квач, кіт, клешч, клоп, клуб, клык, ключ, кныр, кол, корж, коўш, кош, крот, куль, куст, кут, лешч, лінь, ліст (бат.), лось, лыч, меч, млын, морж, ніт, пласт, плашч, плыт, плюшч, пост, псяр, пыж, руль, свішч, серп, сіг, смоўж, сноп, струк, стрыж, суд, сук, сыч, трус, ферзь, хвошч, хлеў, хлыст, хлюст, хрушч, цар, цвік, цюк, цяж, чыж, шляк, шнур, шпак, шпень, шпік, штрых, штык, штыр, штых, шчур, шчыт, язь — пад уплывам дыялектнай акцэнтуацыі і, магчыма, пад уплывам аднаскладовых назоўнікаў акцэнтнага тыпу А ў вусным маўленні ў словаформах ускосных склонаў адзіночнага ліку, а ў такіх, як альт, зубр, ферзь і некаторых іншых, і ў словаформах множнага ліку сустракаецца націск на аснове (схема №2, лось, альт). Падобныя адхіленні сустракаюцца і ў творах мастацкай літаратуры: бі́чам (Ф. Багушэвіч), бры́лем (Я. Колас, К. Чорны, І. Пташнікаў, Я. Скрыган), горбам (В. Быкаў, А. Савіцкі), на горбе (Я. Брыль), грэху (П. Панчанка, У. Дубоўка, М. Машара, А. Чарнышэвіч), з грэхам (А. Чарнышэвіч), клю́чам (І. Пташнікаў), колам (Я. Купала, М. Лобан, М. Машара, І. Муравейка, І. Навуменка, А. Якімовіч), ку́ста (Я. Колас, Я. Купала), пад ку́стам (А. Бялевіч, М. Смагаровіч), лося (Я. Колас, К. Чорны), лосем (І. Пташнікаў, П. Панчанка), ме́ча (А. Вольскі, Л. Дайнека), ме́чам (Л. Дайнека, М. Машара, М. Аўрамчык, П. Прыходзька, Б. Сачанка), млы́на (П. Трус, Е. Лось, Э. Агняцвет), перад млы́нам (З. Бядуля, А. Васілевіч), су́ду (К. Крапіва). Улічваючы шырокае выкарыстанне словаформ адзіночнага ліку з націскам на аснове ў маўленні і ў мастацкай літаратуры, іх можна ацэньваць як дублетныя варыянты ў названых сферах.

§ 894. Двух- і трохскладовыя назоўнікі акцэнтнага тыпу В у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць умоўны націск на флексіі (звычайна на галосным апошняга склада асновы і ў адзінкавых выпадках — на галосным першага склада), а ва ўсіх іншых формах адзіночнага і множнага ліку — на флексіі. Напрыклад, двухскладовыя: юна́к, юнака́, юнаку́, юнака́, юнако́м, (аб) юнаку́, юнакі́, юнакоў, юнака́м, юнакоў, юнака́мі, (аб) юнака́х; гурток, гуртка́, гуртку́, гурто́к, гуртко́м, (аб) гуртку́, гурткі́, гурткоў, гуртка́м, гурткі́, гуртка́мі, (аб) гуртка́х; ву́гал, вугла́, вуглу́, ву́гал, вуглом, (на) вугле́, вуглы́, вуглоў, вугла́м, вуглы́, вугла́мі, (на) вугла́х (схема №2, юна́к); трохскладовыя: бараві́к, баравіка́, баравіку́, бараві́к, баравіком, (на) баравіку́, баравікі́, баравікоў, баравіка́м, баравікі́, баравіка́мі, (на) баравіка́х; васілёк, васілька́, васільку́, васілёк, васільком, (на) васільку́, васількі́, васількоў, васілька́м, васількі́, васілька́мі, (на) васілька́х.

Да акцэнтнага тыпу В належаць:

1) назоўнікі з суфіксамі -аж, -еж, -ёж: дубля́ж, грабе́ж, капе́ж, чарцёж, неплацёж і інш.; -ак (-як), -няк: бадзя́к, бася́к, быстра́к, бягля́к (разм.), бядня́к, бяля́к, вапня́к (мін.), вішня́к, вуша́к, вядзьма́к, вятра́к, галя́к, гарля́к, глуша́к, гуса́к, дабра́к, дзіва́к, дружба́к, дубня́к, жабра́к, земля́к, камя́к, кісля́к, кругля́к, ліпня́к, мара́к, маршча́к, мядзя́к, прыма́к, пярша́к, пята́к, раза́к, сасня́к, свая́к, сіва́к, сіня́к, сляпа́к, спява́к, сушня́к, тлушча́к, траця́к, трая́к, трухля́к, чарпа́к, чужа́к, шара́к, шаста́к, юна́к і інш.; жалязня́к, здаравя́к, маладня́к, парожня́к, серадня́к, сібіра́к, халасця́к, чацвярта́к, саланча́к і інш.; -ік (-ык), -нік, -ўнік, -авік, -ок, -ук (-юк), -чук: мужы́к, цалі́к, васьмяры́к, маладзі́к, мацяры́к, семяры́к, шасцяры́к і інш.; брадні́к (рыб.), вушні́к, вяршні́к, двайні́к, лучні́к, лядні́к, лясні́к, разні́к, сашні́к, хмяльні́к, вартаўні́к, валасні́к (бат.), выпускні́к, жартаўні́к, калясні́к, кіраўні́к, правадні́к, прапускні́к, працаўні́к, прызыўні́к, сямянні́к, халадні́к, чапяльні́к і інш.; бальшаві́к, бараві́к, грузаві́к, красаві́к, ламаві́к, маставі́к, нафтаві́к, параві́к, планаві́к, рухаві́к, сакаві́к, тылаві́к, чарнаві́к і інш.; жаўток, ігрок, хадок, чаўнок, ядок, яздок і інш.; аўсю́к, байстру́к, барсу́к, блазню́к (разм.), вяпру́к, дзяцю́к, жаўру́к, парсю́к, плячу́к, пяньчу́к, хлапчу́к, хляўчу́к, шчаню́к, япру́к; паляшу́к, цецяру́к, паварчу́к і інш.; -ан, -ун: буда́н, дзірва́н, крыла́н, крыша́н, луза́н, пуза́н, стая́н і інш.; бальшу́н, байту́н, браху́н, валу́н, вяшчу́н, гарбу́н, грызу́н, дзіку́н, ілгу́н, калу́н, капу́н, крыку́н, ласу́н, ляўшу́н, маўчу́н, піску́н, пяву́н, пясту́н, сапу́н, свісту́н, таўсту́н, ую́н, фарсу́н, хапу́н, цвырку́н, шапту́н, яду́н; балбату́н, весялу́н, гавару́н, лепяту́н, мармату́н, прыгажу́н, рагату́н, сакату́н і інш.; -ар (-яр), -ір (-ыр), -ыр, -ур (-юр): аўча́р, бляха́р, бунта́р, вясля́р, гандля́р, гусля́р, гушча́р, дая́р, дуда́р, дыма́р, жыха́р, звана́р, кабза́р, карчма́р, млына́р, наса́р (заал.), пчаля́р, пясня́р, разбя́р, свіна́р, сталя́р, цясля́р, штука́р, валада́р, варата́р, гаспада́р, залата́р, калянда́р, улада́р, і інш.; вады́р, пузы́р, пухі́р, снягі́р; багаты́р, правады́р і інш.; -аль, -ель (-эль), -ыль, -оль, -уль: ганта́ль, кава́ль, ката́ль, краха́ль, кухта́ль, струга́ль і інш.; гарбе́ль, кашэль, кісе́ль, круце́ль, шыне́ль і інш.; касмы́ль, касты́ль (тэхн.), маты́ль і інш.; мазоль, мармоль; патру́ль і інш.; -ач: бага́ч, вуса́ч, гарла́ч, гляда́ч, губа́ч, капа́ч, касма́ч, кудла́ч, лаба́ч, наса́ч, пляска́ч, пуга́ч, рага́ч, сіла́ч, скрыпа́ч, слуха́ч, труба́ч, барада́ч, папіха́ч, паслуга́ч, уцяка́ч і інш.; з фіналямі -ай (-яй), -уй, -ах, -іх, -ух, -ог (-ёг), -уг, -аш (-яш), -еш, -ош, -юш, -ыш: буга́й, гульта́й, кіжла́й, ліша́й, цюхця́й; валу́й, халу́й і інш.; ката́х (бат.), кія́х; жані́х; кажу́х, каню́х, пасту́х, трыбу́х і інш.; быльнёг, бярлог, тварог, трыснёг; вяртлю́г (тэхн.), сычу́г і інш.; гуля́ш, кірма́ш, куле́ш, ляме́ш; шаро́ш; валю́ш; бары́ш, галы́ш, глады́ш, глупы́ш (заал.), скавы́ш, сляпы́ш (заал.), спары́ш і інш.;

2) назоўнікі з беглым галосным у апошнім складзе асновы: авёс, агонь, адзёр, арол, асёл, бабёр, віхор, вугор, ікол, казёл, каме́ль, касцёр, кацёл, чахол і інш.; баец, барэц, бліне́ц, вяне́ц, гане́ц, глушэц, дубе́ц, жыле́ц, зване́ц, зубе́ц, кане́ц, капе́ц, касе́ц, краве́ц, курэц, плыве́ц, разе́ц, страле́ц, сырэц, хляве́ц, шаве́ц і інш.; адзіне́ц, выдаве́ц, грабяне́ц, маладзе́ц, прадаве́ц, селядзе́ц, удаве́ц, ясяне́ц і інш.; баёк, брусок, бычок, бялок, ваўчок, віток, глыток, гудок, гурток, дзядок, жаўток, замок, збанок, значок, зубок, зуёк, канёк, ківок, кіёк, клубок, краёк, лабок, лісток, масток, млынок, мянёк, паёк, пруток, пушок, садок, свісток, слупок, снапок, стажок, сучок, сцяжок, сынок, хлявок, цянёк, шнурок і інш.; абадок, аганёк, агурок, асялок, беражок, бугарок, васілёк, жалабок, завіток, кацярок, кулачок, ланцужок, малаток, памазок, парашок, паўзунок, перадок, піражок, халадок, чаранок, ястрабок і інш.; пляце́нь, сачэнь, сляпе́нь і інш.; авадзе́нь, галаве́нь, рагаве́нь і інш.; верабе́й, мураве́й, салаве́й і інш.;

3) запазычаныя назоўнікі: айма́к, алта́р, армя́к, бага́ж, байба́к, балы́к, бамбу́к, банда́ж, бара́н, башлы́к, біва́к, блінда́ж, віра́ж, гара́ж, дыва́н, жупа́н, кажа́н, каза́н, каўчу́к, курдзю́к, міра́ж, пінжа́к, сага́н, тарака́н, тыра́ж, фурма́н, хамя́к, цыга́н, ярлы́к і інш.;

4) назоўнікі ву́гал, ву́зел — з націскам у назоўным склоне адзіночнага ліку на першым складзе асновы.

Адхіленні. 1. Для назоўнікаў іншамоўнага паходжання байба́к, гайду́к (гіст.), гарпу́н, граба́р, жаўла́к, кая́к, кунту́ш, кушне́р, махля́р, фігля́р, фурма́н, цвінта́р, ціву́н, цыга́н і некаторых іншых у словаформах адзіночнага ліку ў выніку няправільнага засваення запазычаных слоў у вымаўленні сустракаецца націск на першым складзе з захаваннем гэтага месца і ў формах множнага ліку (схема № 2, фурма́н).

2. У двухскладовых назоўніках: абу́х, алта́р, ары́к, байба́к, бака́с (заал.), бара́н, біва́к, буда́н, бурдзю́к, бурла́к, буру́н, быльнёг, бярлог, вухна́ль, вярблю́д, гайду́к (гіст.), гама́к, гарба́р, гарбе́ль, гарпу́н, граба́р, гусля́р, гушча́р, дашна́к, дзірва́н, дзягця́р, дыва́н, жаўла́к, жупа́н, інгу́ш, кады́к, кажа́н, кажу́х, каза́к, каза́н, кая́к, кіжла́й, кішла́к, клабу́к, курга́н, кушне́р, ліхвя́р, ляме́ш, манья́к, махля́р, муля́ж, пласту́н, пяхце́р, разьбя́р, стая́н, тапча́н, фігля́р, фурма́н, цвінта́р, ціву́н, цурба́н, цыга́н, чаба́н, чува́ш, шыне́ль пад уплывам назоўнікаў акцэнтнага тыпу А ў словаформах адзіночнага ліку ў вусным маўленні сустракаецца націск на галосным апошняга склада асновы (схема № 2, абу́х).

Для назоўнікаў абух, алтар, арык, баран, быльнёг, бярлог, вярблюд, гайдук, гушчар, дыван і некаторых іншых акцэнтныя варыянты словаформ з націскам на аснове засведчаны і ў мастацкай літаратуры. Напрыклад, абу́хам (Р. Барадулін, М. Гроднеў, М. Гамолка, М. Машара, М. Сергіевіч, Я. Скрыган, сустракаецца ў Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага разам з нарматыўным націскам — абухом); алта́рам (М. Машара, Цётка), ары́кам (В. Вітка, А. Русецкі), бара́наў (Т. Кляшторны, Я. Купала), быльнёгу (М. Лынькоў), быльнёгам (М. Гроднеў, Р. Мурашка, Б. Сачанка, М. Хведаровіч), бярлогу (Я. Колас, У. Корбан), гушча́рам (З. Бядуля), гушча́раў (Я. Брыль), аб гушча́рах (М. Танк), дыва́нам (А. Ставер), дыва́наў (Я. Колас), за́йцаў (Я. Брыль, З. Бядуля, М. Лынькоў, Цётка).

3. Назоўнік ву́гал у маўленні і ў мастацкай літаратуры сустракаецца з націскам на другім складзе — вугол (В. Адамчык, С. Александровіч, В. Быкаў).

Тып С — назоўнікі з рухомым націскам

§ 895. Назоўнікі акцэнтнага тыпу С маюць націск на аснове ва ўсіх формах адзіночнага ліку і на флексіі — ва ўсіх формах множнага ліку. Да гэтага тыпу адносіцца больш за 300 аднаскладовых і двухскладовых назоўнікаў.

§ 896. Аднаскладовыя назоўнікі ў формах адзіночнага ліку маюць націск на першым складзе слова — на аснове, а ў формах множнага ліку — на другім складзе слова — на флексіі: бас, ба́са, ба́су, бас, ба́сам, (аб) ба́се, басы́, басо́ў, баса́м, баса́мі, (аб) баса́х (схема № 3, брат).

Да тыпу С належыць прыкладна 190 аднаскладовых назоўнікаў: бас, бінт, боб, бог, бой, бок, бор, борт, брат, брод, брус, буй, вал, век, верх, вір, воз, воўк, вяз, гай, гак, гіз, гіль, глей, глузд, гной, год, гол, граф, грош, груд, грыб, гуж, гуз, гурт, дар, дзед, дом, доўг, дрот, дуб, дым, жак, жар, жвір, жур, звер, зеў, змей, зяць, квас, квіт, кій,

Схема № 3

Акцэнтны тып С

1. Аднаскладовыя назоўнікі

1. Аднаскладовыя назоўнікі: брат, брод, борт, век Дванаццаць радкоў: шэсць склонаў адзіночнага і множнага ліку; цёмныя і светлыя вертыкалі паводле друкаванай схемы. Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М брат брод борт век

2. Двухскладовыя назоўнікі

2. Двухскладовыя назоўнікі: бе́раг, бу́сел, абру́с Дванаццаць радкоў: шэсць склонаў адзіночнага і множнага ліку; цёмныя і светлыя вертыкалі паводле друкаванай схемы. Н Р Д В Т М Н Р Д В Т М бе́раг бу́сел абру́с

клей, клін, кнот, князь, корм, край, круг, крук, крыж, кум, лад, лес, лёд, лён, ліс, ліст (паперы і інш.), лог, лой, лом, луг, лук, лунь, лут, лыч, мех, мёд, мір, мозг, морг, мост, мох, муж, мур, плод, плот, паз, пай, пан, пас, плуг, плюс, пляц, пол, порт, пост (рэл.), пот, пруг, прус, прут, прыз, прэнт, пуд, пук, пуп, пыл, рад, раз, рай, рог (муз.), рот, роў, сад, сват, склад, склеп, склюд, след, слой, слуп, смык, снег, сом, сорт, стаў, стог, строй, струп, суд (меркаванне, думка), суп, сцяг, сын, сыр, таз, ток (будынак), тон, торг, торт, туз, тыл, тын, тыф, фінт, флот, флюс, форт, фронт, харч, хіб, хлеб, хлуд, хлус, хмель, хмыз, ход, хор, цень, цесць, цір, цэп, чад, чай, час, чуб, чум, чын, шаг, шар, шлях, шоўк, шплінт, шпунт, шрам, шрыфт, штаб, шып, яр.

Індывідуальныя выпадкі акцэнтуацыі. 1. Назоўнік бок у месным склоне адзіночнага ліку ўжываецца ў двух акцэнтных варыянтах, звычайна з націскам на аснове (норма) і радзей з націскам на флексіі (дублетны варыянт): пры боку (В. Адамчык, М. Машара, А. Якімовіч) і пры баку́ (Я. Колас, В. Адамчык), з прыназоўнікам на часцей — на баку́ (М. Гамолка, М. Корбан), на адным (другім) баку́ (М. Лынькоў, І. Шамякін), у тым (вашым) баку́ (І. Мележ, І. Пташнікаў), па баку́ (М. Машара). У назоўным і вінавальным склонах множнага ліку толькі з націскам на аснове ў фразеалагізме ўзяцца ў бокі (Я. Колас); два варыянты ў фразеалагізмах пападрываць бакі́, абіваць бакі і пападрываць бокі (К. Чорны), абіваць бокі (І. Мележ).

Назоўнік век у форме творнага склону адзіночнага ліку ў складзе прыслоўя век-ве́кам (Я. Купала, Я. Колас) ужываецца і ў акцэнтным варыянце век-вяком (Я. Купала, К. Крапіва, Н. Гілевіч).

2. У месным склоне адзіночнага ліку назоўнік век з прыназоўнікам у ўжываецца ў двух акцэнтных варыянтах — з націскам на аснове і з націскам на флексіі: у маладым ве́ку (БРС), у такім вяку́ (І. Пташнікаў); з прыназоўнікам на мае націск на флексіі: на (маім, сваім) вяку́ (Я. Колас, З. Бядуля, А. Бялевіч, Л. Дайнека, Я. Скрыган).

У вінавальным склоне множнага ліку назоўнік век сустракаецца ў двух варыянтах — з націскам на флексіі і з націскам на аснове: на вечны вякі́ (Я. Купала) і на вечныя ве́кі (Н. Гілевіч), на ве́кі вечныя (Я. Купала, З. Бядуля, У. Караткевіч, К. Чорны), на векі вякоў (Я. Купала, А. Александровіч, У. Краўчанка) (схема № 3, век).

3. Назоўнік год у назоўным склоне множнага ліку мае два акцэнтныя варыянты — гады́ і годы. Абодва ўжываюцца шырока (з перавагай першага) у Я. Коласа, З. Бядулі, К. Чорнага, А. Вялюгіна; варыянт годы сустракаецца ў П. Глебкі, П. Панчанкі, І. Пташнікава, П. Труса.

Адхіленні. 1. Назоўнікі бас, бор, брод, год, морг у маўленні маюць варыянтны націск на аснове ў адной ці некалькіх формах множнага ліку (схема № 3, брод). Такія акцэнтныя варыянты адзначаны і ў мастацкай літаратуры: ба́саў (Я. Купала), боры (Цётка), бораў (Я. Купала), броды (Р. Барадулін, А. Вялюгін, А. Куляшоў), бродаў (І. Шамякін), бродамі (М. Калачынскі), ву́саў (Я. Колас, Я. Брыль), годы (Я. Колас, З. Бядуля, А. Вялюгін, П. Глебка, П. Панчанка, І. Пташнікаў, П. Трус, К. Чорны), моргаў (І. Гурскі), зве́ры (Я. Купала).

2. Назоўнікі борт, вір, воўк, вуж, грош, гурт, доўг, звер, кій, крыж, лыч, мех, мост, слуп, смык у формах адзіночнага ліку маюць варыянтны націск на флексіі (схема № 3, борт), што адлюстравалася і ў мастацкай літаратуры: барта́ (Н. Гілевіч), за (пад) бартом (А. Алешка, В. Мыслівец, І. Пташнікаў, І. Шамякін), на барту́ (І. Шамякін), ваўка́ (А. Васілевіч, С. Грахоўскі, В. Каваль, М. Машара, І. Навуменка, І. Пташнікаў, М. Ткачоў, А. Якімовіч), ваўку́ (Я. Колас, А. Асіпенка, В. Мыслівец), ваўком (Я. Колас, А. Лойка, І. Пташнікаў), вужо́м (В. Адамчык, З. Бядуля), граша́ (Я. Колас, А. Бажко, Я. Брыль, М. Машара), гуртом (Я. Колас, А. Звонак, П. Прыходзька), даўгом (Я. Рамановіч), звяра́ (В. Таўлай), кіём (В. Дунін-Марцінкевіч), крыжо́м (Я. Колас), лычом (Я. Колас, В. Адамчык), мяха́ (В. Адамчык, А. Чарнышэвіч), мяхом, у мяху́ (С. Грахоўскі), маста́ (М. Аўрамчык, Я. Брыль, І. Пташнікаў), мастом (Я. Колас, Я. Брыль), на масту́ (І. Мележ), слупом (В. Адамчык), смыком (М. Танк, В. Таўлай).

§ 897. Двухскладовыя назоўнікі акцэнтнага тыпу C (іх каля 115) у формах адзіночнага ліку маюць націск на аснове, а ў формах множнага ліку — на флексіі. З націскам на першым складзе ў адзіночным ліку: бе́раг, бе́рага, бе́рагу, бе́раг, бе́рагам, (на) бе́разе, берагі́, берагоў, берага́м, берагі́, берага́мі, (на) берага́х; бу́сел, бу́сла, бу́слу, бу́сла, бу́слам, (аб) бу́сле, буслы́, буслоў, бусла́м, буслоў, бусла́мі, (аб) бусла́х; з націскам на другім складзе ў адзіночным ліку: абру́с, абру́са, абру́су, абру́с, абру́сам, (на) абру́се, абрусы́, абрусоў, абруса́м, абрусы́, абруса́мі, (на) абруса́х (схема № 3, бе́раг, бу́сел, абру́с).

Амаль усе двухскладовыя назоўнікі ў формах адзіночнага ліку маюць націск на першым складзе, г. зн. належаць да групы Ca (у іх ліку прыкладна 20 з беглым галосным): а́драс, бе́раг, бу́ер, бу́фер, ве́ер, ве́нзель, ве́нцер, ве́рас, ве́тах, ве́цер, ве́чар, вобад, волас, востраў, ву́галь, голад, голас, голуб, горад, грэбень, дзе́вер, доктар, е́гер, жолаб, жолуд, жэмчуг, ка́мень, кі́цель, клі́нкер, клі́пер, колас, кораб, корань, корпус, крэйсер, крэмень, ку́заў, ку́пал, ла́зер, лопух, му́ляр, не́вад, не́рат, ну́мар, ордэн, ордэр, па́рус, па́шпарт, пе́рад, повар, повад (элемент вупражы), пограб, поезд, пожаг (абл.), пойнтар, поклад, полаз, полюс, понаж, поплаў, пояс, провад, пропуск, рэктар, се́ктар, ску́тэр, сна́йпер, собаль, стораж, та́бель, тормаз, тра́ктар, тэнар, фе́льчар, флі́гель, флю́гер, холад, ху́тар, це́рам, ша́фер, шкі́пер, шомпал, шофер, шта́бель, шу́лер, чэрап, ю́нкер, я́кар, я́сень, я́страб; бу́сел, ве́цер, ві́хар, ву́гал, ву́зел, за́яц, ку́бел, ку́фар, ку́фель, ма́йстар, сві́ран, сла́нец, ста́рац, ся́бар, цэбар, човен, шва́гер, шу́фель, шворан.

З націскам на другім складзе ў формах адзіночнага ліку адзначан толькі назоўнік абру́с.

У многіх назоўніках акцэнтнага тыпу C у маўленчай практыцы назіраецца адхіленне ад нормы, якое праяўляецца ў захаванні націску на аснове ў формах множнага ліку пад уплывам парадыгмы адзіночнага ліку (адхіленні тыпу бу́еры, бу́слы па ўзору бу́ер, бу́сел) ці акцэнтуацыі назоўнікаў тыпу A (адхіленні тыпу бу́еры, бу́слы па ўзору коні, ла́геры, мосцікі) (схема № 3, бу́сел, абру́с). Сустракаюцца адхіленні і ў формах адзіночнага ліку, калі націск пераносіцца на флексію (абрусом, сабаля́) (схема № 3, абру́с). У гэтым выпадку можна бачыць уплыў парадыгмы множнага ліку (параўн.: абрусы́, абрусоў і інш.; сабалі́, сабалёў і інш.). Магчыма таксама ўздзеянне назоўнікаў акцэнтнага тыпу B, у якіх у формах адзіночнага ліку націск на флексіі. Не выключаны і выпадкі захавання ў мове некаторых асоб асаблівасцей рэгіянальнай акцэнтуацыі.

Названыя адхіленні сустракаюцца і ў мове мастацкай літаратуры. У адных выпадках яны нясуць стылявую нагрузку — уведзены пісьменнікам свядома, а некаторы раз тлумачацца прычынамі, названымі вышэй. Некаторыя ілюстрацыі: абрусом (Ц. Гартны, М. Лынькоў), абру́сы (Я. Колас, П. Прыходзька), ве́тры (Я. Пушча, М. Стрыгалёў, П. Трус), ве́траў (П. Трус), галу́б (Я. Купала), голубы (З. Бядуля), ко́нюхі (А. Якімовіч), ко́нюхаў (І. Чыгрынаў), каранём (М. Лынькоў, Ю. Лявонны), краме́нь (Ф. Шынклер), ку́блаў (Ф. Шынклер), ку́палаў (У. Калеснік), ку́фраў (А. Васілевіч, К. Чорны), марозы (І. Чыгрынаў), му́ляраў (К. Чорны), ордэны (А. Астапенка, П. Прануза, М. Смагаровіч, І. Шамякін), ордэнаў (А. Карпюк), ордэнамі (П. Кавалёў), па ордэнах (С. Гаўрусёў), у ордэнах (М. Машара), ордэраў (Я. Скрыган), па́русаў (М. Танк), полюсы (А. Кучар), поясы (П. Прануза), поясамі (З. Бядуля), тормазы (Ю. Лявонны), тра́ктараў (І. Пташнікаў, Ю. Таўбін), чабору (М. Машара), чаўна́ (У. Караткевіч, М. Машара, М. Танк), на чаўне́ (А. Александровіч, З. Бядуля, А. Васілевіч, Ц. Гартны, Я. Журба, Я. Колас, У. Краўчанка, Я. Маўр, Ю. Таўбін; В. Хомчанка), чоўны (Н. Гілевіч, У. Дубоўка, К. Кірэенка, М. Чарот), з чоўнаў (А. Вялюгін), чоўнамі (А. Вольскі), на чоўнах (З. Астапенка, А. Бялевіч, У. Дубоўка, Я. Купала), чэрапаў (Я. Купала), шомпалы (С. Александровіч, Л. Дайнека, М. Нікановіч), шомпалаў (З. Бядуля, І. Шамякін), шомпаламі (З. Бядуля, А. Кулакоўскі).

Тыпы C1, D — назоўнікі з рухомым націскам

§ 898. Да акцэнтнага тыпу C1 належаць назоўнікі вус, зуб, рог (у жывёлы), у якіх ва ўсіх формах адзіночнага ліку і ў форме назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку націск на аснове, а ва ўсіх іншых формах множнага ліку на канчатку.

Да акцэнтнага тыпу D належыць назоўнік конь, які ва ўсіх формах адзіночнага ліку мае націск на канчатку, а ў формах множнага ліку — на аснове.

Предыдущий раздел  |  Оглавление  |  Следующий раздел