Артефакт.lib.ru
Сайт Андрея Пискунова Хостинг Lib.Ru

Предыдущий раздел  |  Оглавление  |  Следующий раздел

Націск дзеясловаў

§§ 937–953

Націск дзеясловаў

§ 937. У залежнасці ад месца націску ў словаформах парадыгмы — на аснове ці на флексіі — вылучаюцца наступныя акцэнтныя тыпы дзеясловаў.

Акцэнтны тып A — ва ўсіх спрагальных формах нерухомы націск на адным і тым жа складзе асновы: (пра)чыта́ць — (пра)чыта́ю, (пра)чыта́еш, (пра)чыта́е, (пра)чыта́ем, (пра)чыта́еце, (пра)чыта́юць; (пра)чыта́й, (пра)чыта́йма, (пра)чыта́йце, (пра)чыта́ў, (пра)чыта́ла (ж., н. р.), (пра)чыта́лі.

Акцэнтны тып C — у прошлым часе націск на апошнім складзе асновы, а ў цяперашнім і будучым часе і ў загадным ладзе — на канчатку: (за)снава́ць — (за)сную́, (за)снуе́ш, (за)снуе́, (за)снуём, (за)снуяце́, (за)сную́ць, (за)сну́й, (за)сну́йма, (за)сну́йце, (за)снава́ў, (за)снава́ла (ж., н. р.), (за)снава́лі.

Акцэнтны тып C — у прошлым часе націск на апошнім складзе асновы, а ў цяперашнім і будучым часе ва ўсіх формах, акрамя першай асобы адзіночнага ліку,— на аснове, у форме першай асобы адзіночнага ліку і формах загаднага ладу — на канчатку: (з)вазі́ць — (з)важу́, (з)возіш, (з)возіць, (з)возім, (з)возіце, (з)возяць, (з)вазі́, (з)вязе́м, (з)вазі́це, (з)вазі́ў, (з)вазі́ла (ж., н. р.), (з)вазі́лі.

Акцэнтны тып D — ва ўсіх формах цяперашняга і прошлага часу націск на канчатку (у формах мужчынскага роду прошлага часу з нулявым канчаткам умоўны націск на канчатку): (з)берагчы́ — (з)берагу́, (з)беражэш, (з)беражэ, (з)беражом, (з)беражаце́, (з)берагу́ць, (з)беражы́, (з)беражэм, (з)беражы́це, (з)бярог, (з)берагла́, (з)берагло, (з)бераглі́.

Месца націску ў асабовых формах дзеясловаў цяперашняга (ці будучага простага для дзеясловаў закончанага трывання) і прошлага часу і ў формах загаднага ладу непасрэдна звязана са структурай дзеясловаў і месцам націску ў пачатковай форме іх — інфінітыве. Таму разгляд націску дзеясловаў мэтазгодна весці ў межах кожнага дзеяслоўнага класа паасобку.

Націск дзеясловаў першага прадуктыўнага класа

§ 938. Дзеясловы I прадуктыўнага класа — з інфінітывам на -аць (-яць), -эць (-ець) і формай трэцяй асобы множнага ліку цяперашняга (будучага простага) часу на -аюць (-яюць), -эюць (-еюць) — належаць да акцэнтнага тыпу A — у інфінітыве і спрагальных формах маюць нерухомы націск на адным і тым жа складзе асновы — на каранёвай частцы ці на тэматычным галосным.

У дзеясловах гэтага класа ў залежнасці ад месца націску ў інфінітыве і парадыгме цяперашняга і будучага простага часу, у формах прошлага часу і ў формах загаднага ладу (на першым, другім, трэцім і наступных складах) вылучаюцца групы Аа, Аб, Ав і г. д. У дзеясловах групы Аа націск на каранёвым складзе асновы: кі́даць, кі́даю, кі́даеш, кі́дае, кі́даем, кі́даеце, кі́даюць, кі́даў, кі́дала (ж., н. р.), кі́далі, кі́дай, кі́дайма, кі́дайце; ка́шляць, ка́шляю, ка́шляеш, ка́шляе, ка́шляем, ка́шляеце, ка́шляюць, ка́шляў, ка́шляла (ж., н. р.), ка́шлялі, ка́шляй, ка́шляйма, ка́шляйце; адолець, адолею, адолееш, адолее, адолеем, адолееце, адолеюць, адолеў, адолела (ж., н. р.), адолелі, адолей, адолейма, адолейце.

Дзеясловы групы Аб маюць націск на другім складзе асновы — на прымеце класа: вага́ць, вага́ю, вага́еш, вага́е, вага́ем, вага́еце, вага́юць, вага́ў, вага́ла (ж., н. р.), вага́лі, вага́й, вага́йма, вага́йце. Дзеясловы групы Ав маюць націск на трэцім складзе асновы — на прымеце класа: абараня́ць, абараня́ю, абараня́еш, абараня́е, абараня́ем, абараня́еце, абараня́юць, абараня́ў, абараня́ла (ж., н. р.), абараня́лі, абараня́й, абараня́йма, абараня́йце; аслабе́ць, аслабе́ю, аслабе́еш, аслабе́е, аслабе́ем, аслабе́еце, аслабе́юць, аслабе́ў, аслабе́ла (ж., н. р.), аслабе́лі, (не)аслабе́й, (не)аслабе́йма, (не)аслабе́йце.

Для некаторых дзеясловаў у моўнай практыцы існуюць акцэнтныя дублеты, адзін з якіх з’яўляецца нормай, а другі — рэгіяналізмам ці запазычаннем з рускай мовы. Дублеты адзначаны для наступных дзеясловаў (на першым месцы падаецца літаратурная норма, а на другім — нелітаратурны варыянт групы Аа): адо́лець — адале́ць, броснець — брасне́ць, гу́шкаць — гушка́ць, і́каць — іка́ць, кі́даць — кіда́ць, торкаць — тарка́ць, хлёбаць — хляба́ць (схема № 1, кі́даць, адолець); група Аб: блука́ць — блу́каць, брыка́ць — бры́каць, вага́ць — ва́гаць, гарта́ць — гортаць, звяга́ць — звя́гаць, луза́ць — лу́заць, міга́ць — мі́гаць, мільга́ць — мі́льгаць, ржаве́ць — ржа́вець, рыга́ць (адрыгваць, ванітаваць) — ры́гаць, сіга́ць — сі́гаць, смутне́ць — сму́тнець, (па)таўсце́ць — (па)тоўсцець (схема № 1, блука́ць). Для інфінітываў шасці дзеясловаў Беларуска-рускі слоўнік (1962) дапускае як норму варыянты з выкарыстаннем у якасці асноўнага таго, які ў ніжэйпрыведзеных парах падаецца першым: гайда́ць і гойдаць, гойсаць і гайса́ць, лётаць і лята́ць, марга́ць і моргаць, па́мятаць і памята́ць, сёрбаць і сярба́ць.

У моўнай практыцы названая варыянтнасць распаўсюджваецца на ўсю парадыгму: лётаць, лётаю, лётаеш, лётае, лётаем, лётаеце, лётаюць, лётай, лётайма, лётайце, лётаў, лётала (ж., н. р.), лёталі і лята́ць, лята́ю, лята́еш, лята́е, лята́ем, лята́еце, лята́юць, лята́й, лята́йма, лята́йце, лята́ў, лята́ла (ж., н. р.), лята́лі.

Схема № 1. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах першага прадуктыўнага класа

Акцэнтны тып A

Дзеяслоўная схема № 1: кі́даць, адолець, блука́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга і прошлага часу і загаднага ладу. Інф. кі́даць адолець блука́ць Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

Назіранні па картатэцы Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы і ўласныя выбаркі з твораў мастацкай літаратуры сведчаць, што акцэнтныя варыянты гайда́ць — гойдаць выкарыстоўваюцца шырока. Пры гэтым звяртае ўвагу, што кожны пісьменнік звычайна выкарыстоўвае адзін з варыянтаў ці пераважна адзін, а другі толькі спарадычна. Варыянт гайда́ць (загайда́ць, разгайда́ць) зафіксаваны ў творах І. Арабейкі, А. Асіпенкі, М. Аўрамчыка, Р. Барадуліна, Т. Бондар, П. Броўкі, Я. Брыля, А. Бялевіча, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, Ю. Голуба, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, У. Дамашэвіча, А. Дзеружынскага, М. Дуксы, А. Зарыцкага, В. Зуёнка, У. Караткевіча, К. Кірэенка, Г. Кляўко, А. Куляшова, А. Лойкі, М. Лужаніна, Ю. Лявоннага, В. Макарэвіча, У. Мяжэвіча, П. Пестрака, П. Пранузы, І. Пташнікава, А. Пысіна, А. Савіцкага, Б. Сачанкі, А. Сербантовіча, М. Танка, Р. Тармолы, П. Труса, М. Хведаровіча, В. Хомчанкі, Хв. Чэрні, а варыянт гойдаць (за-, раз-) — у творах В. Адамчыка, А. Астрэйкі, А. Васілевіч, В. Вольскага, В. Вярбы, М. Гамолкі, А. Звонака, В. Каваля, М. Калачынскага, У. Краўчанкі, Я. Купалы, С. Кухарава, Е. Лось, У. Ляпёшкіна, М. Машары, І. Навуменкі, М. Парахневіча, М. Паслядовіча, П. Пранузы, Э. Самуйлёнка, Я. Скрыгана, М. Стральцова, Т. Хадкевіча, М. Хведаровіча, М. Чарота, К. Чорнага, І. Чыгрынава, І. Шамякіна, В. Шымука, Хв. Шынклера. Абодва варыянты гайда́ць і гойдаць сустракаюцца ў Я. Коласа, І. Мележа.

Варыянт лётаць (злётаць, палётаць) зафіксаваны ў творах В. Адамчыка, Д. Бічэль-Загнетавай, Я. Брыля, В. Вярбы, А. Зарыцкага, У. Караткевіча, А. Карпюка, К. Кірэенкі, Я. Купалы, А. Савіцкага, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, а варыянт лятаць (злятаць, палятаць) — у творах Алешкі, Я. Брыля, В. Гарбука, У. Дубоўкі, У. Ляпёшкіна, І. Навуменкі, У. Шахаўца, У. Шыціка.

Беларускія слоўнікі (БРС₁, РБС, РБС₂, ТСБМ) дзеясловы адо́лець, гу́шкаць даюць з націскам на корані. Але ў практыцы бытуюць і варыянты з націскам на тэматычным галосным адале́ць, гушка́ць (першы, магчыма, пад уплывам рускай мовы, параўн. одоле́ть).

Указаная акалічнасць знайшла сваё адлюстраванне і ў мастацкай літаратуры, дзе сустракаюцца абодва акцэнтныя варыянты названых дзеясловаў з перавагай варыянта з націскам на корані.

Для дзеяслова адолець рашуча пераважае варыянт з націскам на корані: адолець (А. Александровіч, Р. Барадулін, А. Васілевіч, Я. Васілёнак, В. Вітка, І. Гурскі, С. Дзяргай, К. Камейша, У. Караткевіч, А. Карпюк, К. Кірэенка, Я. Колас, А. Кулакоўскі, А. Куляшоў, Я. Курто, І. Мележ, Б. Мікуліч, І. Навуменка, І. Новікаў, П. Прануза, М. Пянкрат, М. Смагаровіч, М. Танк, Н. Чарнушэвіч, У. Шыцік), адолею (К. Кірэенка, М. Лобан, І. Чыгрынаў), адолее (С. Грахоўскі, А. Дзеружынскі, У. Краўчанка, І. Мележ, П. Пестрак, У. Шыцік), адолеем (А. Пальчэўскі, П. Пестрак), адолееце (А. Кучар), адолеюць (П. Пестрак, М. Пянкрат, У. Шыцік), адолеў (Р. Барадулін, С. Гаўрусёў, У. Дубоўка, Я. Колас, У. Краўчанка, І. Мележ, І. Навуменка, І. Новікаў, М. Пянкрат, А. Савіцкі, М. Смагаровіч, А. Якімовіч), адолела (В. Быкаў, А. Васілевіч, Ц. Гартны, П. Глебка, А. Кулакоўскі, І. Мележ, Р. Няхай, А. Чарнышэвіч), адолелі (В. Быкаў, С. Грахоўскі, С. Кухараў, М. Лупсякоў, В. Макарэвіч, А. Марціновіч, І. Мележ, І. Навуменка, І. Новікаў, М. Хведаровіч, У. Шахавец, У. Шыцік).

Варыянт з націскам на тэматычным галосным сустракаецца рэдка: адале́ці (Я. Купала), адале́ць (Хв. Чэрня), адале́еш (К. Кірэенка), адале́е (М. Пянкрат), адале́ў (І. Мележ).

У дзеяслове гушкаць месца націску можна вызначыць толькі па вершаваных тэкстах.

Гу́шкаць: Зажурбоціліся птушкі, пазіраючы на пні: — А хто нашых дзетак гу́шкаць будзе ў голлі дзень пры дні? (А. Бялевіч); Ён ішоў і марыў, як ён дома, Будзе гу́шкаць сына на руках (К. Кірэенка); Кароткі вельмі век у птушак — Нат не заўважыць чалавек, Але як шмат ім трэба гу́шкаць галін і пець за гэты век (П. Прыходзька); Вясёлыя дачушкі, на матак усе падобны. Хачу вас ветрам гу́шкаць пад небам ясным, родным (Я. Пушча).

Гушка́ю: — у пуні на качэлях гушка́ю ў вечаровы час, і вочы нечыя праз шчэлі глядзяць, як некалі, на нас (М. Смагаровіч); На руках я гушка́ю сонца, на сваіх мазольных руках (Р. Тармола).

Гушка́еш: Працуеш ты і ноч і дзень, каменні амываеш, прад непагодаю — гудзеш, пад сонцам нас гушка́еш (П. Прыходзька).

Гу́шкае — гушка́е: Яшчэ і дагэтуль планету гу́шкае той залп (П. Макаль); старая елка на касматых цёмных лапах спрытна гу́шкае вавёрку (П. Панчанка); З чым параўнаць яе? З вясельнай стужкаю, што на траве пакінута нявестай? З ракой вясенняй, што зарніцы гу́шкае (М. Калачынскі); Яна мяне гушка́е, і часам мне здаецца, што ўсюды ёсць такая, але не так пяецца (Ю. Свірка); А лес зялёны цень вакол гушка́е (А. Лойка).

Гу́шкаюць — гушка́юць: — Віват, ксёнджа наш вяльможны. І ўстаюць ураз паны, момант — чаркі ўсе парожны, князя гу́шкаюць яны (Я. Колас); Вітаюць, цалуюць, як госця, і гу́шкаюць хлопца ў паветры (Я. Колас); І ціха гушка́юць іх вёсны на ўлонні радзімай зямлі (П. Прыходзька).

Пагу́шкай: Бегае, шчабеча: — ты мяне пагу́шкай,— птушанё малое, мілая дачушка (А. Астрэйка); На чаўне пагу́шкай, хваляй мовай шчырай раскажы, як птушкі адляталі ў вырай (М. Маляўка).

Націск дзеясловаў другога прадуктыўнага класа

§ 939. Гэты клас складаюць дзеясловы, што ў інфінітыве маюць суфікс -ну, які захоўваецца ў формах прошлага часу, а ў формах цяперашняга (будучага простага) часу і загаднага ладу выступае ў выглядзе -н-: кі́нуць — кі́нуў, кі́нула, кі́нулі, кі́ну, кі́неш, кі́не, кі́нем, кі́неце, кі́нуць, кі́нь, кі́ньма, кі́ньце. Дзеясловы другога прадуктыўнага класа ў залежнасці ад месца размяшчэння націску ў формах парадыгмы размяркоўваюцца па трох акцэнтных тыпах — A, B, C.

§ 940. Акцэнтны тып A складаюць дзеясловы, якія ў інфінітыве і ва ўсіх формах цяперашняга (будучага простага) часу, загаднага ладу і прошлага часу маюць нерухомы націск на адным і тым жа складзе асновы: гля́нуць, гля́ну, гля́неш, гля́нем, гля́неце, гля́нуць; глянь, гля́ньма, гля́ньце; гля́нуў, гля́нула, гля́нулі (схема № 2, гля́нуць). Да гэтага тыпу належаць дзеясловы а́хнуць, блі́снуць (пра-), бля́кнуць (з-, па-), бо́ўтнуць (з-), бра́кнуць (на-, раз-), бу́лькнуць, бу́ркнуць, бу́хнуць (на-, раз-), ві́снуць (аб-, ад-, з-, на-, па-, пра-), во́йкнуць, -вы́кнуць (аб-, ад-, з-, на-, пры-), вя́нуць (аб-, з-, за-, па-, пад-, пра-, пры-), га́ркнуць, га́снуць (з-, за-, па-, пры-), га́ўкнуць, гі́кнуць, гі́нуць (з-, за-, па-), глу́хнуць (а-, пры-), гля́нуць (за-, пра-, уз-), гмы́кнуць, гру́кнуць, гры́мнуць, гы́ркнуць, дзьму́хнуць (з-, пра-), ду́нуць, ёкнуць, жо́ўкнуць (з-, па-, пры-), жу́хнуць (з-, па-, пад-, пры-), і́кнуць, ка́пнуць, кі́нуць (а-, ад-, да-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, рас-, с-, у-), клі́кнуць (а-, ус-), клю́нуць (пра-), кра́кнуць, кры́кнуць, лі́нуць, лі́пнуць (аб-, ад-, за-, на-, пры-, у-), лопнуць, лу́снуць, ля́пнуць, ля́снуць, ма́цнуць, ме́ркнуць (з-, пры-), мо́ўкнуць (з-, за-, пры-), -мя́кнуць (аб-, ад-, з-, раз-), пі́кнуць, пі́снуць, плёхнуць, плю́нуць (пера-, с-), плю́хнуць, пля́снуць, пу́хнуць (а-, за-, на-, па-, пад-, пры-, рас-, с-, ус-), пы́рснуць (с-, у-), пы́рхнуць (пера-, с-, ус-), ры́нуць (ад-, з-), ры́пнуць, рэ́знуць, сві́снуць (пад-, пры-), сёрбнуць, скокнуць (ад-, да-, за-, пад-, пера-, пры-), скры́пнуць, сле́пнуць (а-, па-), -слі́знуць (а-, са-), смы́кнуць, стрэ́льнуць, су́нуць (а-, аб-, ад-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, рас-, с-, у-), сту́кнуць (пры-), сцёбнуць (пад-), сы́кнуць, сы́пнуць, торкнуць (за-, у-), трэ́снуць, ту́пнуць (пры-), ту́хнуць (а-, за-, па-, пра-, пры-, с-), ты́кнуць, ты́цнуць, фу́кнуць, фы́ркнуць, ха́пнуць, ха́ркнуць (ад-), хвоснуць (пад-), хлы́нуць (ад-, на-, пры-, с-), хру́снуць, ці́снуць (аб-, ад-, да-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, рас-, с-, у-), ці́ўкнуць, цы́ркнуць, ця́ўкнуць, ча́хнуць (а-, аб-, за-, пра-, с-), шара́хнуць, шлёпнуць, шчо́ўкнуць (за-), шэ́рхнуць (аб-, за-, па-, пад-, с-), я́ўкнуць.

У моўнай практыцы адзначаны некаторыя адхіленні — выпадкі пераносу націску ў інфінітыве і формах прошлага часу на апошні галосны асновы, а ў формах цяперашняга (будучага) часу і загаднага ладу — на флексію. Падобныя адхіленні сустракаюцца ў дзеясловах блі́снуць, бо́ўтнуць, бу́лькнуць, бу́ркнуць, бу́хнуць, гі́кнуць, глу́хнуць, гры́мнуць, дзьму́хнуць, дры́гнуць, ду́нуць, загля́нуць, і́кнуць, лі́нуць, лу́снуць, ма́цнуць, пі́кнуць, пі́снуць, плю́хнуць, пы́рхнуць, ры́пнуць, сёрбнуць, скры́пнуць, сле́пнуць, смы́кнуць, сцёбнуць, сы́кнуць, сы́пнуць, ты́кнуць, фу́кнуць, хвоснуць, цы́ркнуць і некаторых іншых (схема № 2, і́кнуць).

Асобныя выпадкі пераносу націску ў дзеясловах акцэнтнага тыпу A на флексію сустракаюцца і ў творах мастацкай літаратуры (у паэзіі), дзе выкарыстанне варыянта з флексійнай (канцавой) акцэнтуацыяй выклікана неабходнасцю рыфмы. Напрыклад, у ранніх творах Янкі Купалы: Я не для вас, паны, о не́, падчас збываюся спакою, калі ў вачах сляза блісне́, маркотнай вызвана душою — я не для вас, паны, о не! Я не для вас, паны, о не́, пяю. Вам не паняць мучэння; вам ваша сэрца не дрыгне́ на голас братняга цярпення; Адгукніся душа, песняй звонкай грымні́. Няхай песня з віхрамі памчыцца. У братніх сэрцах няхай разгарацца агні, думы новай пальюцца крыніцай.

§ 941. Акцэнтны тып B уключае дзеясловы з націскам на апошнім складзе асновы ў формах прошлага часу і на флексіі ў формах цяперашняга (будучага) часу і загаднага ладу: гукну́ць — гукну́, гукне́ш, гукне́, гукнём, гукняце́, гукну́ць; гукні́, гукне́м, гукні́це; гукну́ў, гукну́ла (ж., н. р.), гукну́лі (схема № 2, гукну́ць). Да гэтага тыпу адносяцца дзеясловы акуну́ць, балбатну́ць (з-), брахну́ць (з-), брыкну́ць (з-, пад-, у-), вагану́ць, варухну́ць (з-, па-, уз-), вільну́ць (ад-, у-), -віну́ць (аб-, з-, за-, пад-, раз-, у-), вярну́ць (ад-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, раз-, у-), гайдану́ць, глыну́ць (ад-, за-, па-, пра-), глытну́ць, грызану́ць, гукну́ць, дзеўбану́ць, дзюбану́ць, джгану́ць, дрыгану́ць дыхну́ць (ад-, пера-, пра-, у-, уз-), жахну́ць, (з-), жыгану́ць, загляну́ць, замкну́ць, заплікну́ць, звіхну́ць, зірну́ць (а-, за-), зыбану́ць, зяўну́ць зяхну́ць (па-), імкну́ць, казырну́ць, калупну́ць (ад-, за-, пад-, с-, у-, ус-), калыхну́ць (с-, ус-), кальну́ць, капну́ць, кашляну́ць, кіўну́ць, крутну́ць, кульну́ць, кусну́ць, лізну́ць (аб-, з-), мазану́ць, мазну́ць, маргну́ць, мармытну́ць, матну́ць, махну́ць (аб-, ад-, з-, за-, пад-, пера-, уз-), мільгану́ць, міну́ць (аб-, пра-), -мкну́ць (ада-, за-), нырну́ць (пад-), нюхну́ць, падману́ць, папракну́ць, пекану́ць, піхну́ць (ад-, пад-, с-, у-), пну́ць (ада-, за-), пужну́ць (пры-), пхну́ць (ада-, за-, на-, па-, пада-, пера-, пра-, раза-, са- у-, ува-), рагатну́ць, разану́ць, рвану́ць, рызыкну́ць, рыскну́ць, садану́ць, сапну́ць (ад-), секану́ць, сербану́ць, скавытну́ць, скрабяну́ць, скрыгану́ць, скубану́ць, скубяну́ць, слізгану́ць, сцебану́ць, таргану́ць, тармазну́ць, ткну́ць (аба-, ада-, за-, на-, па-, пада-, пера-, пра-, пры-, у-, уза-), тну́ць (у-), тузану́ць, турну́ць, піхну́ць, уракну́ць, хіну́ць (а-, ад-, за-, на-, пад-, пры-, рас-, с-), хісну́ць (ад-, па-, с-), хлебану́ць, чхну́ць, шаргану́ць, шапну́ць,

Схема № 2. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах другога прадуктыўнага класа

Акцэнтныя тыпы A, B, C: гля́нуць, і́кнуць, гукну́ць, гарну́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып A Тып B Тып C Інф. гля́нуць і́кнуць гукну́ць гарну́ць Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

шмаргану́ць, шпурну́ць (ад-, да-, за-, пад-, пера-), штурхну́ць (ад-, за-, на-, пад-, пера-, пра-, са-, у-), шчыпну́ць (ад-, у-), шыбану́ць.

§ 942. Акцэнтны тып C аб’ядноўвае дзеясловы, у якіх у формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы, у форме першай асобы адзіночнага ліку цяперашняга (будучага) часу — на флексіі, ва ўсіх іншых — на аснове, а ў формах загаднага ладу — на флексіі: гарну́ць — гарну́, горнеш, горне, горнем, горнеце, горнуць, гарні́, гарне́м, гарні́це, гарну́ў, гарну́ла (ж., н. р.), гарну́лі. Да тыпу C належаць дзеясловы абману́ць, абярну́ць, апрану́ць, вярну́ць (ад-, за-, на-, па-, у-), гарну́ць (а-, аб-, ад-, з-, за-, на-, пад-, пера-, пра-, пры-, раз-, у-), дасягну́ць (і варыянт па тыпу B), падману́ць, тану́ць (за-, па-, у-), цягну́ць (аб-, ад-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, рас-, с-, у-).

Націск дзеясловаў трэцяга прадуктыўнага класа

§ 943. Гэты клас складаюць дзеясловы з асновай інфінітыва на -аваць (-яваць), а ў форме трэцяй асобы множнага ліку цяперашняга (будучага простага) часу з асновай на -уюць (-ююць).

Пераважная большасць дзеясловаў гэтага класа ў інфінітыве мае націск на апошнім зычным асновы — будава́ць, гадава́ць, гуля́ць, стымулява́ць; дрэсірава́ць, камандзірава́ць. Невялікая група дзеясловаў на -аваць у інфінітыве націск мае на каранёвай частцы — ба́лаваць, ле́таваць, пла́ваць, ра́даваць, і дзеясловаў на -іраваць — на першым складзе суфіксальнай часткі (-ір) — абані́раваць, візі́раваць.

У залежнасці ад асаблівасці рэалізацыі націску ў формах парадыгмы цяперашняга (будучага) часу, прошлага часу і загаднага ладу дзеясловы трэцяга прадуктыўнага класа належаць да двух акцэнтных тыпаў — A і B.

§ 944. Акцэнтны тып A — нерухомы націск на адным і тым жа складзе асновы — уключае ўсе, акрамя дзевяці, што належаць да акцэнтнага тыпу B, дзеясловы трэцяга прадуктыўнага класа. Яны падзяляюцца на падтыпы Аа і Аб.

Групу Аа складаюць дзеясловы, у якіх у парадыгме націск прыпадае не на апошні склад асновы — на каранёвую частку ці на першы склад суфікса -іраваць: ба́лаваць — ба́лую, ба́луеш, ба́луе, ба́луем, ба́луеце, ба́луюць, ба́лаваў, ба́лавала (ж., н. р.), ба́лавалі; ба́луй, ба́луйма, ба́луйце; дазі́раваць — дазі́рую, дазі́руеш, дазі́руе, дазі́руем, дазі́руеце, дазі́руюць, дазі́раваў, дазі́равала (ж., н. р.), дазі́равалі, дазі́руй, дазі́руйма, дазі́руйце (схема № 3, ба́лаваць).

Да гэтай групы належаць:

а) дзеясловы з суфіксам -аваць: апасродкаваць, ару́даваць (па-), ба́лаваць (з-, за-, на-, па-, раз-), дзя́каваць (ад-, па-), дырэктарстваваць, ла́саваць, ле́таваць (за-, пера-), мі́лаваць (па-), насле́даваць (у-), паку́таваць (ад-, па-, пра-), пара́дкаваць (па-, пад-, пры-, с-, у-), пе́ставаць (а-, ад-, па-), пла́ваць (аб-, на-, па-, пра-, с-), ра́даваць (аб-, па-), рэктарстваваць, соваць (па-, рас-) і некаторыя іншыя;

б) дзеясловы з суфіксам -іраваць: абані́раваць, афішы́раваць (па-, раз-), базі́раваць, візі́раваць (за-), гастралі́раваць, дазі́раваць (раз-), нармі́раваць (па-), нікелі́раваць (ад-, па-), пламбі́раваць (за-, рас-), фантазі́раваць (за-, на-, па-, с-), фармулі́раваць (с-), функцыяні́раваць, фарсі́раваць, шаржы́раваць, штудзі́раваць (пра-), эвакуі́раваць і інш.

Пераважная ж большасць дзеясловаў акцэнтнага тыпу A адносіцца да групы Аб. У іх ва ўсіх формах парадыгмы націск на апошнім галосным асновы: векава́ць — вяку́ю, вяку́еш, вяку́е, вяку́ем, вяку́еце, вяку́юць, векава́ў, векава́ла (ж., н. р.), векава́лі, вяку́й, вяку́йма, вяку́йце; класіфікава́ць — класіфіку́ю, класіфіку́еш, класіфіку́е, класіфіку́ем, класіфіку́еце, класіфіку́юць, класіфікава́ў, класіфікава́ла (ж., н. р.), класіфікава́лі, класіфіку́й, класіфіку́йма, класіфіку́йце; ідэалізава́ць, ідэалізу́ю, ідэалізу́еш, ідэалізу́е, ідэалізу́ем, ідэалізу́еце, ідэалізу́юць, ідэалізава́ў, ідэалізава́ла (ж., н. р.), ідэалізава́лі, ідэалізу́й, ідэалізу́йма, ідэалізу́йце; бранірава́ць — браніру́ю, браніру́еш, браніру́е, браніру́ем, браніру́еце, браніру́юць, бранірава́ў, бранірава́ла (ж., н. р.), бранірава́лі, браніру́й, браніру́йма, браніру́йце (схема № 3, векава́ць).

Да групы Аб належаць:

а) дзеясловы з суфіксам -аваць (-яваць): адукава́ць, акампанава́ць, апекава́ць (па-), апылкава́ць, атакава́ць (за-, контр-), банкава́ць (да-, па-), баранава́ць (ад-, за-, па-, пера-, пра-, раз-, уз-), блазнава́ць (з-, па-), бетанава́ць (за-), бракава́ць (ад-, з-, за-, на-, па-, пера-, раз-), брашурава́ць (з-), брукава́ць (да-, за-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, у-), будава́ць (ад-, з-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, раз-), вандрава́ць (аб-, ад-, за-, па-, пера-, пры-), вапнава́ць (па-, пра-), васкава́ць (на-, па-, пад-, пра-), векава́ць (з-, пера-), веслава́ць (ад-, да-, за-, па-, пад-, пра-, пры-), вірава́ць (за-), выдаткава́ць (пера-), гарава́ць (ад-, да-, за-, па-, пера-, пра-), гаспадарава́ць, гіпербалізава́ць, -грава́ць (аба-, ада-, вы-, на-, пада-, пана-, папа-, пера-, пра-, пры-, са-), групава́ць (з-, пера-), дамінава́ць, дарава́ць (аб-, па-), дзякава́ць (ад-, па-), днява́ць (за-, пера-), друкава́ць (ад-, да-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, у-), дыпламава́ць, дыскава́ць (пра-), дыскрымінава́ць, дэкламава́ць (пра-), дэмакратызава́ць, жабрава́ць (на-, па-), жартава́ць (па-), зімава́ць (ад-, да-, за-, пера-, пра-), злава́ць (за-, па-, раз-, у-), знаменава́ць (а-), ігнарава́ць, -іграва́ць (аб-, ад-, вы-, да-, за-, на-, пра-, раз-), ілюмінава́ць, інвентарызава́ць (пра-), інкрымінава́ць, інфармава́ць (па-, пра-), кава́ць (а-, ад-, да-, за-, на-, над-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, рас-, с-), канфіскава́ць, каркава́ць (ад-, за-), кірава́ць (да-, на-, па-, пад-, с-), клеймава́ць (да-, за-, па-, пера-), крытыкава́ць (па-, рас-), кукава́ць (ад-, да-, за-, на-, па-, пра-, с-), ладкава́ць (пры-, у-), лямава́ць (аб-, пад-), малява́ць (аб-, ад-, да-, за-, па-, пад-, пера-, пры-, раз-), маракава́ць (па-), маскава́ць (дэ-), меркава́ць (аб-, па-, пры-, раз-, перараз-, пры-, у-), мілава́ць (за-, на-, па-), мурава́ць (аб-, да-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, у-), нармава́ць, начава́ць (да-, за-, па-, пера-), пакава́ць (да-, за-, на-, пера-, рас-, с-, у-), пампава́ць (ад-, на-, пад-, пера-), панікава́ць (за-), парабкава́ць (па-), пілава́ць (а-, ад-, да-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, рас-, с-), правакава́ць (с-), практыкава́ць (на-, с-), публікава́ць (а-), ракірава́ць, раўнава́ць (аб-, з-, за-, па-, пад-, пры-, раз-, у-), рызыкава́ць (па-), рэгістрава́ць (за-, пера-), свідрава́ць (да-, на-, па-, пра-, рас-), святкава́ць (ад-, да-, за-, па-, пра-), сілкава́ць (пад-), смакава́ць (аб-, па-, рас-), смуткава́ць (за-, па-, пра-), снава́ць (а-, да-, за-, на-, па-, пера-), сумава́ць (за-, па-, пра-), такава́ць (за-), тынкава́ць (а-, за-, па-), тэлеграфава́ць, фабрыкава́ць (с-), фармава́ць (ад-, дэ-, с-), фільтрава́ць (ад-, пра-), хітрава́ць (аб-, па-, пера-, с-), цікава́ць (пад-, пры-, с-, у-), цырава́ць (за-, па-, пад-), чарава́ць (а-, за-, на-, пры-, рас-), шарава́ць (аб-, ад-, на-, па-, пра-, с-), шаткава́ць (на-, па-, с-), шмарава́ць (аб-, за-, на-, па-, пра-), шнурава́ць (за-, пра-, рас-), экзаменава́ць (пера-, пра-), яравізава́ць і інш.;

б) дзеясловы з суфіксам -фікава́ць, -іфікава́ць: газіфікава́ць, ідэнтыфікава́ць, інтэнсіфікава́ць, кадыфікава́ць, кваліфікава́ць (дыс-, дэ-, пера-), кінафікава́ць, класіфікава́ць, мадыфікава́ць, містыфікава́ць, муміфікава́ць, персаніфікава́ць, радыёфікава́ць, ратыфікава́ць, скарыфікава́ць, спецыфікава́ць, тарыфікава́ць, уніфікава́ць, фальсіфікава́ць (с-), цеплафікава́ць, электрафікава́ць і інш.;

в) дзеясловы з суфіксам -ірава́ць: дрэсірава́ць, камандзірава́ць, паралізава́ць і інш.

Для некаторых дзеясловаў групы Аа ў моўнай практыцы сустракаюцца адхіленні — перанос націску пад уплывам дзеясловаў групы Аб на апошні галосны асновы ў інфінітыве і формах цяперашняга (будучага) часу, прошлага часу і загаднага ладу. Гэта сустракаецца ў дзеясловах балава́ць, ласава́ць, нармірава́ць (схема № 3, балава́ць). У дзеясловах групы Аб акцэнтная варыянтнасць не зафіксавана.

§ 945. Да акцэнтнага тыпу B адносіцца 9 дзеясловаў трэцяга прадуктыўнага класа: аснава́ць, блява́ць (а-, за-, на-), жава́ць (аб-, ад-, да-, з-, на-, па-, пера-), кава́ць (а-, да-, за-, на-, па-, пад-, пера-, рас-, с-, у-), клява́ць (аб-, да-, за- па-, с-), плява́ць (а-, за-, на-, па-), псава́ць (на-,

Схема № 3. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах трэцяга прадуктыўнага класа

Акцэнтныя тыпы A і B: ба́лаваць, векава́ць, аснава́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып A Акцэнтны тып B Інф. ба́лаваць векава́ць аснава́ць Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

па-, пера-), снава́ць (а-, аба-, да-, за-, на-, па-), цкава́ць (за-, на-, па-, пад-). Яны маюць рухомы націск — на апошнім галосным асновы ў формах прошлага часу і загаднага ладу і на флексіі ў формах цяперашняга (будучага) часу: аснава́ць — асную́ (аснуj-у), аснуе́ш (аснуj-е́ш), аснуе́ (аснуj-е́), аснуём (аснуj-о́м), аснуяце́ (аснуj-аце́), асную́ць (аснуj-у́ць), аснава́ў, аснава́ла (ж., н. р.), аснава́лі, асну́й (асну́j), асну́йма (асну́j-ма), асну́йце (асну́j-це) (схема № 3, аснава́ць).

Націск дзеясловаў чацвёртага прадуктыўнага класа

§ 946. Да чацвёртага класа належаць дзеясловы, інфінітывы якіх заканчваюцца на -іць (-ыць), а форма 3-яй асобы множнага ліку мае канчатак -яць (-аць) (садзіць — садзяць, лячыць — лечаць). Клас гэты па колькасці аб’яднаных у ім дзеясловаў з’яўляецца самым шматлікім.

У залежнасці ад месца націску ў інфінітыве дзеясловы чацвёртага прадуктыўнага класа дзеляцца на дзве групы з націскам на аснове (аздо́біць, ба́віць, ма́рыць, ра́дзіць) і з націскам на галосным і, ы, які з’яўляецца прыметай класа (аднаві́ць, барані́ць, вяршы́ць, лячы́ць). Колькасна абедзве групы прыкладна аднолькавыя.

У залежнасці ад размяшчэння націску ў формах парадыгмы дзеясловы чацвёртага прадуктыўнага класа адносяцца да акцэнтных тыпаў A, B, C.

§ 947. Да акцэнтнага тыпу A належаць дзеясловы, у якіх ва ўсіх формах цяперашняга (будучага) часу, прошлага часу і загаднага ладу націск прыпадае на адзін і той жа склад асновы: ма́рыць, ма́ру, ма́рыш, ма́рыць, ма́рым, ма́рыце, ма́раць, ма́рыў, ма́рыла (ж., н. р.), ма́рылі, мар, ма́рма, ма́рце (схема № 4, ма́рыць). У тып A ўваходзяць дзеясловы адасобіць, аздобіць (пры-), арка́ніць (за-), ахво́ціць (ад-, за-, пад-, пры-, раз-), ба́віць (ад-, да-, з-, за-, на-, над-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, раз-, у-), бадзёрыць (пад-, уз-), бараба́ніць (ад-, за-, па-, пра-), ба́чыць (вы-, неда-, па-, пера-, пра-, у-), блі́зіць (на-, пры-), бру́дзіць (з-, за-, на-, па-, пера-), бры́дзіць (з-, на-), буя́ніць (на-, па-), бянтэжыць (з-), ва́біць (з-, за-, па-, пад-, пера-, пры-), ва́жыць (аб-, ад-, да-, з-, за-, на-, неда-, па-, пера-), ве́рыць (да-, з-, за-, па-, пра-), -ве́сіць (ад-, з-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, раз-), -во́дзіць (аб-, ад-, да-, з-, за-, на-, наз-, напера-, па-, паад-, пад-, наз-, паза-, пана-, папера-, папры-, параз-, пера-, пра-, пры-, раз-, у-, уз-), ву́дзіць (на-, па-, пера-), вярэ́дзіць (з-, на-, па-, раз-, у-) і інш.

Некаторыя дзеясловы гэтага акцэнтнага тыпу выступаюць як варыянты адпаведных дзеясловаў акцэнтнага тыпу C, напрыклад вярэ́дзіць да верадзі́ць, лу́чыць да лучы́ць, патроіць да патра́іць, узгодніць да ўзгадні́ць ці з’яўляюцца нарматыўным варыянтам, да якога БРС дапускае варыянт, што адносіцца да акцэнтнага тыпу C, напрыклад марачы́ць да марочыць. Адзначаны і адхіленні, ваганне месца націску (на першым месцы ў кожнай пары даецца нарматыўны націск): бру́дзіць — брудзі́ць, ву́дзіць — вудзі́ць, ву́зіць — вузі́ць, галу́біць — галубі́ць, кроіць — краі́ць, мазоліць — мазалі́ць, ну́дзіць — нудзі́ць, паве́даміць — паведамі́ць, пацве́рдзіць — пацвярдзі́ць, пе́рчыць — пярчы́ць, пе́сціць — пясці́ць, поўніць — паўні́ць, пу́дрыць — пудры́ць, пустошыць — пусташы́ць, пу́чыць — пучы́ць, раздвоіць — раздваіць, разносіць (занесці многім) — разнасі́ць, разрэ́дзіць — разрадзі́ць, сме́ціць — смяці́ць, століць — сталі́ць, тлу́сціць — тлусці́ць, тру́дзіць — трудзі́ць, спустошыць — спусташы́ць, ста́рыць — стары́ць, уну́рыць — унуры́ць. Адпаведныя адхіленні адзначаны і ў формах парадыгмы (схема № 4, ву́дзіць).

§ 948. Да акцэнтнага тыпу B адносяцца дзеясловы, якія ў формах прошлага часу маюць націск на апошнім галосным асновы, а ў формах цяперашняга (будучага) часу і загаднага ладу — на канчатку: віні́ць — віню́, віні́ш, віні́ць, віні́м, вініце́, віня́ць, віні́ў, віні́ла, віні́лі, віні́, віне́м, віні́це (схема № 4, віні́ць). Сюды належаць дзеясловы абагаці́ць, аснасці́ць, бамбі́ць (раз-), благаславі́ць, бубні́ць (за-, па-, пра-), будзі́ць (па-), бурлі́ць (за-, па-), віні́ць (аб-), віхры́ць (за-), гні́ць (аб-, да-, з-, за-, па-, пад-), грамі́ць (па-, раз-), графі́ць (ад-, на-, пера-, пра-, раз-), грубі́ць (на-, па-, з-), даражы́ць (па-, пера-, пра-), дымі́ць (аб-, за-, на-, па-, пра-), зарадзі́ць (пра зброю), закабалі́ць, кадзі́ць (па-, пад-), кіпяці́ць (за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, ус-), кіслі́ць (пад-, пера-), кляймі́ць (за-), кпі́ць (а-, на-, па-), радні́ць (з-, па-), рулі́ць (за-, пад-), рысі́ць, рыхлі́ць (пад-, раз-, уз-), сарамаці́ць (а-, за-, на-, па-, пры-), скабі́ць (тэхн.), сказі́ць, слядзі́ць (на-), сні́ць (да-, на-, пера-, пры-, са-), узбагаці́ць, уясні́ць, хамі́ць (на-), хандры́ць (за-, па-), хітры́ць (аб-, па-, пера-, с-), цямні́ць (за-, пры-), цясні́ць (ад-, па-, с-), чадзі́ць (за-, на-) і некаторыя іншыя.

Адхіленні сустракаюцца ў дзеясловах аснасці́ць, бубні́ць, віхры́ць, кіслі́ць, рулі́ць, рысі́ць, рыхлі́ць, скабі́ць, узбагаці́ць, хітры́ць, чадзі́ць, чмуці́ць, у якіх у інфінітыве і ў формах парадыгмы часам націск перасоўваецца на адзін склад к пачатку слова.

§ 949. У акцэнтны тып C уваходзяць дзеясловы з рухомым націскам: у формах прошлага часу націск на апошнім галосным асновы, у формах першай асобы цяперашняга (будучага) часу і загаднага ладу на флексіі, а ва ўсіх іншых формах цяперашняга (будучага) часу на аснове: вары́ць — вару́, ва́рыш, ва́рыць, ва́рым, ва́рыце, ва́раць, вары́ў, вары́ла (ж., н. р.), вары́лі, вары́, варэ́м, вары́це (схема № 4, вары́ць). Да тыпу C належыць пераважная большасць дзеясловаў чацвёртага прадуктыўнага класа: баразні́ць (з-, па-, пра-), барані́ць (а-, ад-, за-, раз-, у-), блудзі́ць (з-, за-, па-, пра-, пры-), брадзі́ць (ад-, да-, за-, па-, пера-), будзі́ць (а-, з-, па-, пера-, пра-, раз-, уз-), буры́ць (а-, за-, па-, раз-, уз-), бялі́ць (а-, ад-, да-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, у-), вадзі́ць (аб-, з-, на-, па-, пера-, пра-), вазі́ць (аб-, ад-, з-, за-, на-, па-, пера-, пра-), валі́ць (аб-, ад-, да-, за-, на-, па-, пра-, пры-), вары́ць (аб-, ад-, з-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, раз-, у-), вастры́ць (аб-, ад-, да-, з-, за-, на-, па-, пад-, пера-), верадзі́ць (на-, па-, пад-, раз-, у-), весялі́ць (па-, пад-, раз-, уз-), гавары́ць (а-, аб-, ад-, да-, з-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пра-, пры-, у-), гадзі́ць (да-, з-, за-, па-, пад-, у-), гаі́ць (з-, за-, па-, пад-, пры-), галасі́ць (а-, ад-, за-, па-, пра-), галі́ць (а-, аб-, ад-, да-, з-, за-, па-, пад-, пера-, пра-), гамоні́ць (ад-, за-, на-, па-, пра-, у-), гарадзі́ць (а-, аб-, ад-, да-, з-, за-, пера-, пры-, раз-, у-), гасі́ць (за-, па-), гасці́ць (ад-, да-, за-, на-, па-, пра-, у-), гаці́ць (за-, пера-), гнаі́ць (з-, за-, на-, па-, пад-, пера-, пры-, у-), гняві́ць (па-, раз-, у-), гразі́ць (на-, па-, са-, пры-), грузі́ць (ад-, да-, з-, за-, на-, неда-, па-, пад-, пера- раз-, у-, уз-), губі́ць (з-, за-, па-, раз-), гусці́ць (з-, за-, пера-), даві́ць (ад-, з-, за-, па-, пера-, пры-, раз-), даі́ць (ад-, з-, на-, па-, пера-, раз-), дары́ць (а-, аб-, ад-, за-, на-, па-, пера-, раз-), дваі́ць (па-), дзіві́ць (з-, на-, па-), дзялі́ць (а-, аб-, ад-, на-, па-, пера-, у-), драбні́ць (з-, на-, па-, пера-, раз-), дражні́ць (з-, за-, па-, пера-, пра-, раз-, у-), дружы́ць (з-, па-, пра-, у-), дубі́ць (да-, на-, па-, пера-, пра-, пры-), дуры́ць (аб-, за-, на-, па-, раз-) і інш.

Каля ста дзеясловаў акцэнтнага тыпу C у моўнай практыцы маюць варыянты па ўзору акцэнтнага тыпу B. Да ліку такіх дзеясловаў належаць: абвясці́ць, арасі́ць, асвяці́ць, асіраці́ць, ацяплі́ць, баразні́ць, весялі́ць, вяршы́ць, гадзі́ць, гасці́ць, гаці́ць, глумі́ць, гнусі́ць, гняві́ць, гняздзі́цца, грашы́ць, дваі́ць, дваі́цца, драбі́ць, драбні́ць, жаўці́ць, жыві́ць, залаці́ць, зачарні́ць, зачасці́ць, зачырвані́ць, зеляні́ць, значы́ць, іскры́ць, караці́ць, круглі́ць, кружы́ць, ледзяні́ць, лудзі́ць, ляшы́ць, матлашы́ць,

Схема № 4. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах чацвёртага прадуктыўнага класа

Акцэнтны тып A: ма́рыць, лу́чы́ць, ву́дзіць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып A Інф. Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас. ма́рыць лу́чы́ць ву́дзіць
Акцэнтны тып B, Акцэнтны тып C: віні́ць, вары́ць, абвясці́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып B Акцэнтны тып C Інф. Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас. віні́ць вары́ць абвясці́ць

муці́ць, мярцві́ць, мясці́ць, падрадзі́ць, пазалаці́ць, пакары́ць, палані́ць, папялі́ць, парадзі́ць, парадні́ць, пасерабры́ць, патраві́ць, паўтары́ць, перахітры́ць, пладзі́ць, плаці́ць, праясні́ць, прысвяці́ць, пылі́ць, п’яні́ць, пяршы́ць, пятлі́ць, радзі́ць, радні́ць, разары́ць, разрадзі́ць, раі́ць, расі́ць, рашы́ць, скараці́ць, скары́ць, скулі́ць, сляпі́ць, смяшы́ць, спапялі́ць, сумясці́ць, сурмі́ць, таі́ць, тарасі́ць, тармазі́ць, тармасі́ць, таўсці́ць, тлумі́ць, траі́ць, трасці́ць, угнаі́ць, удачары́ць, узбагаці́ць, узгадні́ць, узнаві́ць, укарані́ць, умясці́ць, усынаві́ць, халадзі́ць, часці́ць (схема № 4, абвясці́ць).

Пры вызначэнні нормы для прыведзеных дзеясловаў у разлік прымаюцца наступныя акалічнасці. Першае — пераважная частка дзеясловаў з націскам у інфінітыве на галосным, які з’яўляецца прыметай класа, характарызуецца рухомым тыпам націску ў парадыгме цяперашняга і будучага простага часу, у той час як нерухомы канцавы тып націску ўласцівы зусім невялікай групе дзеясловаў. Гэта значыць, што вядучым для разгляджаных дзеясловаў з’яўляецца рухомы тып націску, пры якім ва ўсіх формах асобы, акрамя формы 1-ай асобы адзіночнага ліку, націск прыпадае на аснову. (Адначасова варта напомніць, што ўсе дзеясловы, якія ў інфінітыве маюць націск на аснове, у парадыгме захоўваюць яго таксама на аснове.) Таму пры вызначэнні нормы для дзеясловаў, якім у практыцы ўласцівы дублетныя тыпы націску, мэтазгодна перавагу аддаваць таму тыпу, які з’яўляецца вядучым, г. зн. тыпу C. Другое, што ўлічваецца пры вызначэнні нормы, гэта аналіз ужывальнасці кожнага з дублетных тыпаў у пісьмовай практыцы. Але гэты крытэрый нельга лічыць эфектыўным з-за таго, што арфаграфія з’яўляецца сведчаннем аб месцы націску толькі для часткі дзеясловаў. Нарэшце, трэцяе, што ўлічваецца пры вызначэнні нормы,— гэта непасрэднае анкеціраванне (адказы на пытанне пра месца націску). Тут няма магчымасці разгорнута праілюстраваць сказанае фактычным матэрыялам з пісьмовых крыніц і вусных адказаў. Прывядзём толькі вынікі разгляду. Са 114 дзеясловаў, для якіх у моўнай практыцы ў парадыгме цяперашняга і будучага простага часу зафіксаваны дублетныя акцэнтныя варыянты, 90 на аснове вышэйпрыведзеных матываў варта аднесці да групы з рухомым націскам. Напрыклад, гасці́ць — гашчу́, го́сціш, го́сціць, го́сцім, го́сціце, го́сцяць; арасі́ць — арашу́, аро́сіш, аро́сіць, аро́сім, аро́сяць і інш. Астатнія 24 дзеясловы прымыкаюць да групы з нерухомым націскам на канчатку: басі́ць — башу́, басі́ш, басі́ць, басі́м, басіце́, бася́ць. Такімі з’яўляюцца: басі́ць, бубні́ць, графі́ць, дымі́ць, зачасці́ць, іскры́ць, ледзяні́ць, папялі́ць, перахітры́ць, праясні́ць, пяршы́ць, пятлі́ць, рулі́ць, рысі́ць, слядзі́ць, удачары́ць, усынаві́ць, фарсі́ць, франці́ць, цясні́ць, чадзі́ць, часці́ць.

Націск дзеясловаў першага непрадуктыўнага класа

§ 950. Да першага непрадуктыўнага класа належыць каля 105 дзеясловаў на -аць (-яць), аснова інфінітыва якіх заканчваецца на -а (-я), а аснова цяперашняга часу — на зычны.

У інфінітыве націск на корані маюць дзеясловы (≈ 23): ба́яць, ве́яць, дзе́яць, ды́хаць, е́хаць, жлу́ктаць, ка́яцца, клі́каць, ла́яць, ма́заць, мы́каць, пла́каць, пы́хаць, рэзаць, се́яць, смы́каць, сы́каць, сы́паць, та́яць, ты́каць, ха́яць, хны́каць, чмы́хаць; пераважная большасць дзеясловаў (≈ 70) мае націск на суфіксе: абавяза́ць, апераза́ць, ара́ць, балбата́ць, бляя́ць, бразгата́ць, браха́ць, бульката́ць, вурката́ць, вяза́ць, гагата́ць, груката́ць, драма́ць, друзгата́ць, еката́ць, ілга́ць, іржа́ць, кава́ць, каза́ць, казыта́ць, калыха́ць, квакта́ць, клапата́ць, клеката́ць, клява́ць, кляпа́ць, кракта́ць, крахта́ць, лама́ць, лапата́ць, леката́ць, лепята́ць, ліза́ць, луза́ць, ляската́ць, мармыта́ць, маха́ць, ніза́ць, паказа́ць, паласка́ць, піса́ць, плюската́ць, пляска́ць, пяя́ць, рагата́ць, раката́ць, саката́ць, свіста́ць, скавыта́ць, скагата́ць, скака́ць, скрыгата́ць, смакта́ць, смяя́цца, стагна́ць, страката́ць, струга́ць, стуката́ць, сука́ць, тапта́ць, трапа́ць, трапята́ць, турката́ць, уварва́ць, усыпа́ць, хваста́ць, хлябта́ць, цаката́ць, целяпа́ць, часа́ць, шапта́ць, шчабята́ць, шчыпа́ць.

§ 951. Да акцэнтнага тыпу A адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве і ва ўсіх спрагальных формах маюць націск на адным і тым жа складзе каранёвай часткі асновы: ды́хаць — ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае, ды́хаем, ды́хаеце, ды́хаюць, ды́хаў, ды́хала (ж., н. р.), ды́халі, ды́хай, ды́хайма, ды́хайце; сы́паць — сы́плю, сы́плеш, сы́пле, сы́плем, сы́плеце, сы́плюць, сы́паў, сы́пала (ж., н. р.), сы́палі, сып, сы́пма, сы́пце. Лексічны састаў дзеясловаў акцэнтнага тыпу A (≈ 23) прыведзены вышэй, дзе пералічаны дзеясловы, у якіх у інфінітыве націск прыпадае на корань.

§ 952. Акцэнтны тып B аб’ядноўвае дзеясловы (≈ 20), якія ў формах

Схема № 5. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах першага непрадуктыўнага класа

Акцэнтныя тыпы A, B, C: ды́хаць, ара́ць, каза́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып A Акцэнтны тып B Акцэнтны тып C Інф. ды́хаць ара́ць каза́ць Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

прошлага часу маюць націск на апошнім складзе асновы, а ў формах цяперашняга (будучага) часу і загаднага ладу — на флексіі: ара́ць, ару́, арэш, арэ, аром, араце́, ару́ць, ара́ў, ара́ла (ж., н. р.), ара́лі, ары́, арэм, ары́це; праць, пяру́, пярэш, пярэ, пяром, пяру́ць, праў, пра́ла (ж., н. р.), пра́лі, пяры́, пярэм, пяры́це. Да тыпу B належаць дзеясловы ара́ць, бляя́ць, браць, драць, жраць, зваць, ззяць, іржа́ць, кава́ць, клява́ць, лгаць, праць, рваць, слаць (шлю, шлеш ... шлі, шлем, шліце), смяяцца, ссаць, ткаць, целяпа́ць, часа́ць.

§ 953. У акцэнтны тып C уваходзяць дзеясловы (≈ 62), у якіх у формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы, у форме 1-ай асобы цяперашняга часу і формах загаднага ладу — на флексіі, а ў астатніх формах цяперашняга часу — на аснове: каза́ць, кажу́, ка́жаш, ка́жа, ка́жам, ка́жаце, ка́жуць, каза́ў, каза́ла (ж., н. р.), каза́лі, кажы́, кажэ́м, кажы́це; шчыпа́ць, шчыплю́, шчы́плеш, шчы́пле, шчы́плем, шчы́плеце, шчы́плюць, шчыпа́ў, шчыпа́ла (ж., н. р.), шчыпа́лі, шчыплі́, шчыпле́м, шчыплі́це. Да акцэнтнага тыпу C належаць дзеясловы абавяза́ць, апераза́ць, балбата́ць, бразгата́ць, браха́ць, бульката́ць, вурката́ць, вяза́ць, гагата́ць, груката́ць, драма́ць, друзгата́ць, еката́ць, каза́ць, казыта́ць, калыха́ць, квакта́ць, клаката́ць, клеката́ць, кляпа́ць, кракта́ць, крахта́ць, лама́ць, лапата́ць, леката́ць, лепята́ць, ліза́ць, луза́ць, ляската́ць, мармыта́ць, ніза́ць, паказа́ць, паласка́ць, піса́ць, плюската́ць, пляска́ць, рагата́ць, раката́ць, саката́ць, свіста́ць, скавыта́ць, скагата́ць, скака́ць, скрыгата́ць, сла́ць (сцялю́, сце́леш... сцялі́, сцяле́м, сцялі́це), смакта́ць, стагна́ць, страката́ць, струга́ць, стуката́ць, сука́ць, тапта́ць, трапа́ць, трапята́ць, турката́ць, хваста́ць, хлябта́ць, цаката́ць, часа́ць, шапта́ць, шчабята́ць.

Предыдущий раздел  |  Оглавление  |  Следующий раздел