Артефакт.lib.ru
Сайт Андрея Пискунова Хостинг Lib.Ru

Предыдущий раздел  |  Оглавление  |  Следующий раздел

Націск дзеясловаў: непрадуктыўныя класы

§§ 954–975

Націск дзеясловаў другога непрадуктыўнага класа

§ 954. Другі непрадуктыўны клас складаюць дзеясловы (≈ 70) з інфінітывам на -аць, (-яць), -ець (-эць) — з суфіксамі -а, е- ў інфінітыве — і ў формах цяперашняга часу без гэтых суфіксаў.

У пераважнай большасці дзеясловаў (≈ 65) у інфінітыве націск на суфіксальным галосным -а- (-я-), -е- (-э-) бурча́ць, гуча́ць, лама́ць, пішча́ць, спаць, стая́ць, вісе́ць, глядзе́ць, дыме́ць, звіне́ць, ляце́ць, сядзе́ць, кішэць і інш. На корані націск у дзеясловах зале́жаць, нале́жаць, ну́дзіць, ру́піць, і вытворных ад дзеясловаў глядзець, ляжаць, стаяць, сядзець — абгле́дзець, абгле́дзецца, агле́дзець, агле́дзецца, дагле́дзець (і даглядзе́ць з некалькі іншым значэннем), згле́дзець, загле́дзець, загле́дзецца (і заглядзе́цца), нагле́дзець, нагле́дзецца (і наглядзе́цца), падгле́дзець (і падглядзе́ць у некалькі іншым значэнні), перагле́дзець (і пераглядзе́ць), прагле́дзець (і праглядзе́ць), прыгле́дзець (і прыглядзе́ць), прыгле́дзецца (і прыглядзе́цца), разгле́дзець (і разглядзе́ць у некалькі іншым значэнні), разгле́дзецца, углядзе́ць, угле́дзецца (і углядзе́цца); абле́жаць (і абляжа́ць), адле́жацца (і адляжа́цца), дале́жаць (і даляжа́ць), дале́жацца (і даляжа́цца), зле́жаць, зле́жацца (і зляжа́цца), перале́жаць (і пераляжа́ць), прале́жаць (і праляжа́ць), уле́жаць (і уляжа́ць), уле́жацца (і уляжа́цца); замоўчаць (і замаўча́ць), змоўчаць (і змаўча́ць); адстояцца (і адстая́цца), астояцца, настояць (і наста́яць у іншым значэнні), насто́яцца (і настая́цца ў іншым значэнні), устояць (і устая́ць), устояцца (і устая́цца); абсе́дзець, абсе́дзецца, адсе́дзець (і адсядзе́ць), адсе́дзецца (і адсядзе́цца), дасе́дзець (і дасядзе́ць), дасе́дзецца (і дасядзе́цца), засе́дзець (і засядзе́ць), засе́дзецца (і засядзе́цца), насе́дзець (і насядзе́ць), насе́дзецца (і насядзе́цца), падсе́дзець, перасе́дзець (і перасядзе́ць), прасе́дзець (і прасядзе́ць), усе́дзець (і усядзе́ць).

Паводле месцаразмяшчэння націску ў формах парадыгмы дзеясловы разглядаемага класа аб’ядноўваюцца ў чатыры акцэнтныя тыпы — A, B, E₁, C.

§ 955. Да акцэнтнага тыпу A належаць дзеясловы, у якіх націск ва ўсіх спрагальных формах на адным і тым жа складзе асновы: зале́жаць, нале́жаць, нудзе́ць, руне́ць; прыставачныя дэрываты дзеясловаў глядзе́ць, ляжа́ць, маўча́ць, стая́ць; сядзе́ць: нудзе́ць, нудзе́ю, нудзе́еш, нудзе́е, нудзе́ем, нудзе́еце, нудзе́юць, нудзе́ў, нудзе́ла (ж., н. р.), нудзе́лі, (не) нудзе́й, (не) нудзе́йма, (не) нудзе́йце; агле́дзець, агле́джу, агле́дзіш, агле́дзіць, агле́дзім, агле́дзіце, агле́дзяць, агле́дзеў, агле́дзела (ж., н. р.), агле́дзелі, агле́дзь, агле́дзьма, агле́дзьце (схема № 6, нудзе́ць).

§ 956. Да акцэнтнага тыпу B — у формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы, а ў формах цяперашняга і будучага часу і загаднага ладу на флексіі — адносіцца пераважная большасць (каля 60) дзеясловаў другога непрадуктыўнага класа: маўча́ць, маўчу́, маўчы́ш, маўчы́ць, маўчы́м, маўчыце́, маўча́ць, маўча́ў, маўча́ла (ж., н. р.), маўча́лі, маўчы́, маўчэ́м, маўчы́це; сядзе́ць, сяджу́, сядзі́ш, сядзі́ць, сядзі́м, седзіце́, сядзя́ць, сядзе́ў, сядзе́ла (ж., н. р.), сядзе́лі, сядзі́, сядзе́м, сядзі́це. У тып B уваходзяць дзеясловы бліскаце́ць, блішча́ць, бразгаце́ць, брынча́ць, бурча́ць, верашча́ць, вісе́ць, вішча́ць, гарэць, глядзе́ць, грукаце́ць, дрыжа́ць, дудзе́ць, дыме́ць, звіне́ць, зіхаце́ць, імгле́ць, імжэць, кіпе́ць, кішэць, крыча́ць, курэць, лапаце́ць, ліпе́ць, ляжа́ць, ляскаце́ць, ляце́ць, маўча́ць, мігаце́ць, мігце́ць, мільгаце́ць, (і)мча́ць, пішча́ць, свірчэць, свіце́цца, свярбе́ць, сквірчэць, слізгаце́ць, смыле́ць, смярдзе́ць, спа́ць, сядзе́ць, тарахце́ць, та(ы)рча́ць, трашча́ць, трымце́ць, хрусце́ць, хрыпе́ць, цурча́ць, цярпе́ць, шалясце́ць, шамаце́ць, шаргаце́ць, шуме́ць, шчыме́ць, шыпе́ць. Адхіленні зафіксаваны для дзеяслова цярпець, якому ўласціва акцэнтуацыя і па тыпу C — цярплю́, це́рпіш, це́рпіць, це́рпім, це́рпіце, це́рпяць, цярпе́ў, цярпе́ла (ж., н. р.), цярпе́лі, цярпі́, цярпе́м, цярпі́це (схема № 6, маўча́ць, цярпе́ць).

§ 957. Да акцэнтнага тыпу B₁ належаць дзеясловы баяцца, стаяць, у якіх у формах прошлага часу і загаднага ладу націск на апошнім

Схема № 6. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах другога непрадуктыўнага класа

Акцэнтныя тыпы A і B: нудзе́ць, маўча́ць, цярпе́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып A Акцэнтны тып B Інф. нудзе́ць маўча́ць цярпе́ць Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

складзе асновы, а ў формах цяперашняга часу на флексіі: бая́цца, баю́ся, баі́шся, баі́цца, баі́мся, баіце́ся, бая́цца, бая́ўся, бая́лася (ж., н. р.), бая́ліся, (не)бойся, (не)боймася, (не)бойцеся.

У акцэнтны тып C уваходзяць дзеясловы вярцець, гнаць, ламаць, у якіх у формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы, у форме 1-ай асобы цяперашняга часу і формах загаднага ладу на флексіі, а ў астатніх формах цяперашняга часу — на аснове: гнаць, ганю́, гоніш, гоніць, гонім, гоніце, гоняць, гнаў, гна́ла (ж., н. р.), гна́лі, гані́, гане́м, гані́це.

Націск дзеясловаў трэцяга непрадуктыўнага класа

§ 958. Да гэтага класа належаць дзеясловы з суфіксам -ну- ў інфінітыве, якія захоўваюць суфіксальнае н у формах цяперашняга часу і страчваюць у формах прошлага часу.

У інфінітыве ў пераважнай большасці дзеясловаў націск на корані, дзе ён захоўваецца і ва ўсіх спрагальных формах: мёрзнуць, мёрзну, мёрзнеш, мёрзне, мёрзнем, мёрзнеце, мёрзнуць, мёрз, мёрзла (ж., н. р.), мёрзлі, мёрзні, мёрзнем, мёрзніце; абве́ргнуць, абве́ргну, абве́ргнеш, абве́ргне, абве́ргнем, абве́ргнеце, абве́ргнуць, абве́рг, абве́ргла (ж., н. р.), абве́рглі, абве́ргні, абве́ргнем, абве́ргніце. Такія дзеясловы складаюць акцэнтны тып A. Сюды ўваходзіць каля 40 беспрыставачных дзеясловаў: бля́кнуць, бра́кнуць, бры́днуць, бры́згнуць, бу́хнуць, ві́снуць, вя́знуць, вя́нуць, га́снуць, глу́хнуць, горкнуць, гра́знуць, гру́знуць, гу́снуць, дохнуць, жо́ўкнуць, жу́хнуць, зы́знуць, зя́бнуць, кі́снуць, лі́пнуць, мёрзнуць, ме́ркнуць, мокнуць, мо́ўкнуць, мя́кнуць, ні́кнуць, па́хнуць, пра́гнуць, пу́хнуць, сі́пнуць, сле́пнуць, сма́гнуць, сохнуць, ту́хнуць, хры́пнуць, ці́снуць, ці́хнуць, ча́хнуць; вытворныя ад іх прыставачныя і вытворныя прыставачныя ад дзеясловаў, якія без прыстаўкі ў сучаснай беларускай мове не ўжываюцца: -бе́гнуць (паз-), -вергнуць (аб-, ад-, з-, пад-, у-), -кару́знуць (за-), -крэснуць (увас-), -пра́хнуць (с-), -сці́гнуць (спа-), -ся́кнуць (пра-), -хра́снуць (за-).

Дзеясловы сягну́ць (да-, па-, пера-, пры-), уракну́ць адносяцца да акцэнтнага тыпу B — у формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы (суфіксальнае н захоўваецца), а ў формах цяперашняга і будучага часу і загаднага ладу — на флексіі: дасягну́ць, дасягну́, дасягне́ш, дасягне́, дасягнём, дасягняце́, дасягну́ць, дасягну́ў, дасягну́ла (ж., н. р.), дасягну́лі, дасягні́, дасягне́м, дасягні́це. Адхіленні зафіксаваны ў адносінах да форм цяперашняга часу, у якіх у моўнай практыцы націск сустракаецца на корані.

Націск дзеясловаў чацвёртага непрадуктыўнага класа

§ 959. Сюды належыць каля 40 бяссуфіксных дзеясловаў з інфінітывам на -ці, -сці, якія спрагаюцца паводле I спражэння.

У інфінітыве націск на каранёвай частцы маюць дзеясловы: ве́зці, ве́сці, гне́сці, гры́зці, грэбці, дзе́рці, кла́сці, кра́сці, ле́зці, ме́рці, ме́сці, не́сці, па́сці, пе́рці, пле́сці, пра́сці, распасце́рці, се́сці, скрэбці, ску́бці, трэсці, це́рці; на канцавым галосным — дзеясловы: басці, брысці, вярзці, гусці, дзяўбці, клясці, пасці, паўзці, расці, раўці, сапці, храпці, цвісці, чаўпці.

У залежнасці ад месцаразмяшчэння націску ў формах парадыгмы дзеясловы разглядаемага класа складаюць акцэнтныя тыпы A, B, D.

§ 960. Да акцэнтнага тыпу A належаць назоўнікі красці, лезці, сесці, у якіх у інфінітыве і ўсіх спрагальных формах націск на адным і тым жа складзе асновы: ле́зу, ле́зеш, ле́зе, ле́зем, ле́зеце, ле́зуць, лез, ле́зла (ж., н. р.), ле́злі, лезь, ле́зьма, ле́зеце.

§ 961. Да акцэнтнага тыпу B належаць усе астатнія (акрамя кра́сці, ле́зці, се́сці) дзеясловы (≈ 19), у якіх у інфінітыве націск на каранёвай частцы (гл. вышэй), і дзеяслоў бада́ць з націскам канцавым. У формах цяперашняга (будучага) часу і загаднага ладу націск на флексіі: кладу́, кладзе́ш, кладзе́, кладзём, кладзяце́, кладу́ць, клаў, кла́ла, кла́лі, кладзі́, кладзе́м, кладзі́це; бада́ць, баду́, бадзе́ш, бадзе́, бадзём, бадзяце́, баду́ць, бада́ў, бада́ла (ж., н. р.), бада́лі, бада́й, бада́йма, бада́йце (схема № 7).

Адхіленні. 1. Дзеясловы весці, гнесці, месці, плесці ў моўнай практыцы (у маўленні і ў мастацкай літаратуры) сустракаюцца з націскам на канцавым галосным: вясці́, гнясці́, мясці́, плясці́.

2. Для дзеясловаў везці, грэбці, несці, скрэбці, трэсці ў інфінітыве і формах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку і ў формах множнага ліку ў маўленні і ў творах мастацкай літаратуры адзначаны варыянты з канцавым націскам: ве́зці, ве́зла (ж., н. р.), ве́злі і вязці́, вязла́, вязло́, вязлі́. Ва ўсіх нарматыўных крыніцах для інфінітываў везці, несці, трэсці рэкамендуецца націск на корані (БРС, ТСБМ, РБС, РБС₂, акадэмічная граматыка, Курс сучаснай беларускай мовы, манаграфіі Івашуціч Я. М. і Шубы П. П.). Для дзеяслова грэбці ТСБМ і акадэмічная граматыка рэкамендуюць грэбці і грабці, БРС, РБС, РБС₂, Курс сучаснай беларускай мовы, манаграфія Івашуціч Я. М. — грэбці, манаграфія Шубы П. П. — грабці. Як нарматыўны варыянт рэкамендуюць інфінітыў скрэбці БРС, ТСБМ, РБС, РБС₂, манаграфія Івашуціч Я. М., варыянт скрабці — акадэмічная граматыка, манаграфія Шубы П. П. Такім чынам, пераважна рэкамендуецца каранёвы націск і радзей канцавы, што дазваляе першы лічыць нарматыўным, а другі ацэньваць як дапусцімы варыянт.

§ 962. Для акцэнтнага тыпу D ва ўсіх спрагальных формах націск на флексіі: расту́, расце́ш, расце́, расцём, расцяце́, расту́ць, рос, расла́ (ж., н. р.), раслі́, расці́, расцём, расці́це. Да тыпу D належаць дзеясловы брысці, вярзці, гусці, дзяўбці, клясці, пасці, паўзці, расці, раўці, сапці, храпці, цвісці, чаўпці.

Схема № 7. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах чацвёртага непрадуктыўнага класа

Акцэнтныя тыпы A і B: ле́зці, кла́сці, ве́зці Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Акцэнтны тып A Акцэнтны тып B Інф. ле́зці кла́сці ве́зці Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

Націск дзеясловаў пятага непрадуктыўнага класа

§ 963. Сюды належаць дзеясловы з суфіксам -чы ў інфінітыве і з асновай цяперашняга і прошлага часу на г, к, якія ў некаторых формах цяперашняга часу чаргуюцца з ж, ч. У клас уваходзяць 12 беспрыставачных дзеясловаў — бе́гчы, берагчы́, валачы́, ле́гчы, магчы́, прэгчы ’смажыць’, пячы́, се́кчы (сячы), стры́гчы, сцерагчы́, таўчы́, цячы́ і 10 са звязанымі асновамі — адпрэгчы, запрэгчы, падпрэгчы, перапрэгчы, прыпрэгчы, прэгчы, распрэгчы, адрачы́, урачы́, зрачы́ся, вы́рачыся.

У інфінітыве 11 дзеясловаў гэтага класа маюць націск на каранёвай частцы: адпрэгчы, бе́гчы, запрэгчы, ле́гчы, падпрэгчы, перапрэгчы, прыпрэгчы, прэгчы, распрэгчы, се́кчы (рэг.), стры́гчы і 12 — на канцавым галосным: адрачы́, берагчы́, валачы́, магчы́, пячы́, сячы́, сцерагчы́, таўчы́, урачы́, цячы́. У залежнасці ад месцаразмяшчэння націску ў спрагальных формах гэтыя дзеясловы ўваходзяць у тыпы B, D, A₁, C₁.

§ 964. Да акцэнтнага тыпу B належаць дзеясловы адпрэгчы, бегчы, запрэгчы, падпрэгчы, перапрэгчы, прыпрэгчы, прэгчы, распрэгчы, секчы, стры́гчы, у якіх у формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы, а ў формах цяперашняга і будучага часу і загаднага ладу — на флексіі: бягу́, бяжы́ш, бяжы́ць, бяжы́м, бежыце́, бягу́ць, бег, бе́гла (ж., н. р.), бе́глі, бяжы́, бяжэм, бяжы́це.

§ 965. Да акцэнтнага тыпу D адносяцца дзеясловы адрачы́, берагчы́, валачы́, зрачы́ся, пячы́, сцерагчы́, таўчы́, урачы́, цячы́, у якіх ва ўсіх спрагальных формах націск на флексіі: берагу́, беражэш, беражэ, беражом, беражыце́, берагу́ць, бярог, берагла́ (ж., н. р.), бераглі́, беражы́, беражэм, беражы́це.

§ 966. Дзеяслоў легчы можна аднесці да акцэнтнага тыпу A₁ — у формах цяперашняга і будучага часу і загаднага ладу націск на каранёвай частцы, а ў формах прошлага часу — на флексіі: ля́гу, ля́жаш, ля́жа, ля́жам, ля́жаце, ля́гуць, лёг, лягла́, лягло, ляглі́, ляж, ля́жма, ля́жце. Адхіленні: у формах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку і ў форме множнага ліку ў моўнай практыцы сустракаецца націск на аснове — ле́гла (ж., н. р.), ле́глі.

§ 967. Дзеяслоў магчы можна аднесці да акцэнтнага тыпу C₁ — у формах 1-ай асобы цяперашняга часу, формах прошлага часу і загаднага ладу націск на флексіі, а ў іншых формах цяперашняга часу — на корані: магу́, можаш, можа, можам, можаце, могуць, мог, магла́, магло, маглі́, (з)мажы́, (з)мажэм, (з)мажы́це.

Націск дзеясловаў шостага непрадуктыўнага класа

§ 968. Гэта дзеясловы, аснова інфінітыва якіх канчаецца на галосны -а (-я), а аснова цяперашняга часу — на санорныя н або м. Да класа належаць 7 беспрыставачных дзеясловаў: даць, жаць (жну), жаць (жму), мяць, пяць, стаць і вытворныя прыставачныя ад іх, вытворныя ад -няць, -чаць, -імаць: абня́ць, адня́ць, даня́ць, заня́ць, зняць, наня́ць, падня́ць, пераня́ць, прыня́ць, разня́ць, суня́ць, уня́ць, узня́ць, успрыня́ць; зача́ць, пача́ць; прыма́ць.

У інфінітыве ва ўсіх дзеясловах гэтага класа націск на галоснай суфікса.

Паводле размеркавання націску ў спрагальных формах дзеясловы адносяцца да акцэнтных тыпаў A, B, C₁, D.

§ 969. Да акцэнтнага тыпу A належаць дзеясловы даста́ць, заста́ць, стаць, у якіх ва ўсіх спрагальных формах націск на адным і тым жа складзе асновы: даста́ну, даста́неш, даста́не, даста́нем, даста́неце, даста́нуць, даста́ў, даста́ла (ж., н. р.), даста́лі, даста́нь, даста́ньма, даста́ньце.

§ 970. Акцэнтны тып B складаюць дзеясловы абця́ць, адпя́ць, адця́ць, жаць (жну), жаць (жму), заця́ць, мяць, размя́ць, распя́ць, сцяць, цяць. У формах прошлага часу націск на апошнім складзе асновы, а ў формах цяперашняга і будучага часу і загаднага ладу — на флексіі: дажну́, дажне́ш, дажне́, дажнём, дажняце́, дажну́ць, дажа́ў, дажа́ла (ж., н. р.), дажа́лі, дажні́, дажне́м, дажні́це.

§ 971. У акцэнтны тып C₁ уваходзяць дзеясловы абня́ць, адня́ць, даня́ць, заня́ць, зня́ць, наня́ць, падня́ць, пераня́ць, праня́ць, прыня́ць, суня́ць, узня́ць, успрыня́ць. Націск у 1-ай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу, формах загаднага ладу і прошлага часу на флексіі, а ва ўсіх іншых формах цяперашняга часу — на аснове: прыму, прымеш, прыме, прымем, прымеце, прымуць, прыняў, прыняла, прыняло, прынялі, прымі, прымем, прыміце. Адхіленні: у формах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку і ў формах множнага ліку прошлага часу ў моўнай практыцы сустракаюцца варыянты з націскам на апошнім складзе асновы — абня́ла (ж., н. р.), абня́лі, прыня́ла (ж., н. р.), прыня́лі, зня́ла (ж., н. р.), зня́лі.

Дзеясловы зача́ць, пача́ць, уня́ць адносяцца да акцэнтнага тыпу D — ва ўсіх спрагальных формах націск на флексіі: пачну́, пачне́ш, пачне́, пачнём, пачняце́, пачну́ць, пача́ў, пачала́, пачало, пачалі́, пачні́, пачне́м, пачніце́. Адхіленні: у формах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку і форме множнага ліку сустракаюцца варыянты з націскам на апошнім складзе асновы: зача́ла (ж., н. р.), зача́лі, пача́ла (ж., н. р.), пача́лі, уня́ла (ж., н. р.), уня́лі.

Націск дзеясловаў сёмага непрадуктыўнага класа

§ 972. Сюды адносяцца 5 дзеясловаў I спражэння з поўнагалоссем -ало-, -аро- ў аснове інфінітыва: бароць, калоць, малоць, палоць, пароць. Усе дзеясловы гэтага класа належаць да акцэнтнага тыпу B — націск у формах прошлага часу і формах загаднага ладу на флексіі: мялю́, ме́леш, ме́ле, ме́лем, ме́леце, ме́люць, малоў, малола, малолі, мялі́, мяле́м, мялі́це.

У выданні схема мае загаловак сёмага класа, але паказвае дзеяслоў з папярэдняга матэрыялу.

Схема № 8. Месцаразмяшчэнне націску ў дзеясловах сёмага непрадуктыўнага класа

Дзеяслоўная схема № 8: пача́ць Месцаразмяшчэнне націску ў формах цяперашняга, прошлага і загаднага ладу. Інф. пача́ць Цяп. адз. 1 ас. 2 ас. 3 ас. мн. 1 ас. 2 ас. 3 ас. Пр. адз. м. ж. н. мн. Заг. адз. 2 ас. мн. 1 ас. 2 ас.

Націск дзеясловаў восьмага непрадуктыўнага класа

§ 973. Да яго належаць дзеясловы, у якіх у аснове інфінітыва суфікс -ва-, а ў аснове цяперашняга часу -j-: дава́ць, става́ць і вытворныя прыставачныя ад іх аддава́ць, наддава́ць, падава́ць, паддава́ць, перадава́ць, прадава́ць, прыдава́ць, раздава́ць, удава́ць, адстава́ць, дастава́ць, перастава́ць, прыстава́ць, прыўстава́ць, устава́ць; дзеяслоў дзява́ць; тры групы дзеясловаў са звязанымі асновамі: адзява́ць, надзява́ць, пададзява́ць, перадзява́ць, прыадзява́ць, раздзява́ць; спадзява́цца, дазнава́цца, пазнава́ць, прызнава́ць; абтава́ць, адтава́ць, падтава́ць, пратава́ць, растава́ць.

У інфінітыве націск на суфіксе. Усе дзеясловы адносяцца да акцэнтнага тыпу B — націск у формах прошлага часу і загаднага ладу на апошнім складзе асновы, а ў формах цяперашняга часу на флексіі: даю́, дае́ш, дае́, даём, даяце́, даю́ць, дава́ў, дава́ла (ж., н. р.), дава́лі, дава́й, дава́йма, дава́йце; дастаю́, дастае́ш, дастае́, дастаём, дастаяце́, дастаю́ць, дастава́ў, дастава́ла (ж., н. р.), дастава́лі, дастава́й, дастава́йма, дастава́йце; пазнаю́, пазнае́ш, пазнае́, пазнаём, пазнаяце́, пазнаю́ць, пазнава́ў, пазнава́ла (ж., н. р.), пазнава́лі, пазнава́й, пазнава́йма, пазнава́йце.

Націск дзеясловаў дзевятага непрадуктыўнага класа

§ 974. Гэты клас складаюць дзеясловы біць, віць, ліць, піць. Дзеяслоў біць адносіцца да акцэнтнага тыпу B — націск у формах цяперашняга часу і загаднага ладу — на флексіі, а ў формах прошлага часу — на апошнім складзе асновы: б’ю, б’еш, б’е, б’ём, б’яце́, б’юць, біў, бі́ла (ж., н. р.), бі́лі, бі, б’ем, бі́це. Дзеясловы віць, ліць, піць належаць да акцэнтнага тыпу C — націск ва ўсіх спрагальных формах на флексіі: лью, льеш, лье, льём, льяце́, льюць, ліў ліла́, ліло́, лілі́, лі, льем, лі́це.

Націск дзеясловаў дзясятага непрадуктыўнага класа

§ 975. Дзеясловы гэтага класа брыць, выць, мыць, ныць, рыць, шыць належаць да акцэнтнага тыпу A — націск ва ўсіх спрагальных формах на аснове: бры́ю, бры́еш, бры́е, бры́ем, бры́еце, бры́юць, брыў, бры́ла (ж., н. р.), бры́лі, брый, бры́йма, бры́йце.

Дзеяслоў гніць адносіцца да акцэнтнага тыпу B₁ — ва ўсіх формах цяперашняга і прошлага часу націск на флексіі, а ў формах загаднага ладу — на аснове: гнію́, гніе́ш, гніе́, гніём, гніяце́, гнію́ць, гніў, гніла́, гніло́, гнілі́, гні́й, гні́йма, гні́йце.

Предыдущий раздел  |  Оглавление  |  Следующий раздел